Сьвята-Духаўскі манастыр базылянак (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
манастыр
Сьвята-Духаўскі манастыр базылянак
Панадворак
Панадворак
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°54′14.42″ пн. ш. 27°33′28.51″ у. д. / 53.9040056° пн. ш. 27.5579194° у. д. / 53.9040056; 27.5579194Каардынаты: 53°54′14.42″ пн. ш. 27°33′28.51″ у. д. / 53.9040056° пн. ш. 27.5579194° у. д. / 53.9040056; 27.5579194
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус ахоўваецца дзяржавай
Сьвята-Духаўскі манастыр базылянак на мапе Беларусі
Сьвята-Духаўскі манастыр базылянак
Сьвята-Духаўскі манастыр базылянак
Сьвята-Духаўскі манастыр базылянак
Сьвята-Духаўскі манастыр базылянак на Вікісховішчы

Сьвя́та-Ду́хаўскі манасты́р базыля́нак — колішні грэка-каталіцкі (уніяцкі) манастырскі комплекс у Менску, помнік архітэктуры Рэнэсансу рэспубліканскага значэньня[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваны ў 1641 г. на Высокім Рынку ўніяцкім мітрапалітам Антонам Сялявам. Першая ігуменьня Кацярына Сапега пералічыла манастыру 10000 злотых. Першапачатковы манастыр быў разьмешчаны ў мураваных жылых дамах, збудаваных у 2-й пал. XVI — пал. XVII ст. на паўночна-ўсходнім баку Высокага рынку. Мураваны будынак манастырскага корпусу збудаваны каля 1650 г. (выкарыстаныя склепы й сьцены папярэдніх будынкаў[2].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя, якая злучае манастырскі корпус з храмам

Будынак кляштару (вул. Энгельса, 1) уяўляе сабой двухпавярховы П-падобны ў пляне аб’ём, накрыты двухсхільным дахам. Кутняя частка будынку акцэнтаваная высокім фігурным франтонам. Плоскасьці сьценаў пазбаўленыя дэкору, члянёны прастакутнымі аконнымі праёмамі бязь ліштваў. Падоўжны фасад будынку падзелены міжпаверхавай цягай. Па пэрымэтры будынку праходзіць шматслойны масіўны карніз. Галоўны ўваход аформлены мэталёвым казырком на фігурных кранштэйнах[1].

Сьвята-Духаўскі манастыр базылянак злучаўся крытай галерэяй з Царквой Сьвятога Духа[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В. Абламскі, І. Чарняўскі, Ю. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
  2. ^ а б Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Г000238