Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі (Вільня)
Віленскія праваслаўныя Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі, Ліпаўскія могілкі, Праваслаўныя могілкі ў Вільні — нэкропаль на Ліпаўцы у Вільні.
Знаходзіцца паміж вуліцамі Лепкальнё, Дзуку і Тызэнгаўза. Паўсталі у 1796 годзе, калі пасьля III падзелу Рэчы Паспалітай улады Літоўскай губэрні вызначылі зямлю пад яго закладку. Першае пахаваньне адбылося ў 1815 годзе. Пасьля паўстаньня 1830-1831 гадоў могілкі агарадзілі драўляным плотам. У 1838 годзе была пабудаваная царква сьвятой Эўфрасіньні.
У 1865 годзе царква Эўфрасіні Полацкай была пашыраная і пераробленая. У той самы год па праэкту архітэктара М. М. Чагіна і акадэміка Акадэміі мастацтваў А. І. Разанава была пабудаваная капліца Сьвятога Георгія на месцы пахаваньня расейскіх жаўнераў і афіцэраў, якія загінулі пад час падаўленьня паўстаньня 1863—1864 гадоў, з мэмарыяльнымі памятнымі табліцамі на трох вонкавых сьценах, дзе напісаныя імёны загінулых жаўнераў. Капліца была пастаўленая на грошы імпэратаркі Марыі Аляксандраўны і яе дзяцей (500 рублёў), а таксама сабраных па падпісцы (Міхаіл Мураўёў асігнаваў нехапаючыя 4000 рублёў на пабудову капліцы)[1][2].
Зьмест |
Славутыя беларускія асобы, пахаваныя на могілках [рэдагаваць]
- Аляксандар Данілевіч — беларускі пэдагог, матэматык, выкладчык Наваградзкай беларускай гімназіі
- Зоя Коўш — беларуская грамадзка-палітычная дзяячка
- Юльян Крачкоўскі — беларускі фальклярыст, этнограф, краязнаўца, пэдагог
- Аляксандар Міхалевіч — юрыст, настаўнік лацінскай і нямецкай моваў у Віленскай беларускай гімназіі
- Лявон Мурашка — беларускі опэрны сьпявак (бас-барытон)
- Алена Сакалова-Леканд — настаўніца у 1919—1944 беларускай мовы ў Віленскай беларускай гімназіі
- Язэп Шнаркевіч — беларускі культурна-асьветны дзяяч, пэдагог, мэмуарыст
- Надзея Шнаркевіч — беларуская грамадзкая дзяячка, жонка Язэпа Шнаркевіча
- Ян Цеханоўскі — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі
Крыніцы [рэдагаваць]
Літаратура [рэдагаваць]
- Мячаслаў Яцкевіч. Wileńska encyklopedia 1939—2005. Warszawa: Ex Libris Galeria Polskiej Książki, 2007, с. 702. ISBN 9788389913951.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі (Вільня) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў