Сьвятлана Зелянкоўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьвятлана Зелянкоўская
Род дзейнасьці акторка, артыстка
Дата нараджэньня 29 траўня 1977
Месца нараджэньня Сьцяг Беларускай ССР Менск, БССР

Сьвятлана Генадзеўна Зелянкоўская (нарадзілася 29 траўня 1977 году ў Менску) — беларуская акторка, артыстка тэатру і кіно.

Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў ў 1998 годзе. З таго самага году працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Сябра грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская гільдыя актораў кіно».

Фільмаграфія [рэдагаваць]

Узнагароды [рэдагаваць]

  • Прыз «Лепшы дыбют на фэстывалі» VI Міжнароднага тэатральнага фэстывалю «Белая вежа» за ролю Барбары ў спэктаклю «Чорная панна Нясьвіжа», 2001
  • Прыз «За лепшую жаночую ролю» — фэстываль «Надзея» за ролю Барбары ў спэктаклі «Чорная панна Нясьвіжа», 2001, Горадня
  • Ляўрэатка «PRемiя-2003» ў намінацыі «Лепшая PR-пэрсона» за стварэньне вобраза году (ролі ў кінафільмах «Легенда аб Анастасіі Слуцкай» і «Акупацыя»), 2003
  • Дыплём «За лепшы дэбют у кіно» МКФ «Залаты Віцязь» — фільм «Анастасія Слуцкая», 2003
  • Прыз за лепшы дэбют на VI МКФ «Брыгантына» — фільм «Анастасія Слуцкая», 2003
  • Адмысловы прыз X Менскага МКФ «Лiстапад-2003» «За яскравы дэбют і патрыятызм» — фільм «Анастасія Слуцкая», 2003
  • Прыз IV Міжнароднага акторскага фэстывалю «Стожары» за лепшы дыбют — фільм «Анастасія Слуцкая», 2003, Кіеў
  • Прыз за лепшую жаночую ролю ў тэатральным конкурсе XIV Менскага МКФ «Лiстапад-2007» за ролю Лэдзі Макбэт ў спэктаклі «Макбэт», 2007

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]