Сьвятлодыёд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Зялёны, чырвоны і сіні сьвятлодыёды
Пазначэньне сьвятлодыёда

Сьвятлодыёд (па-ангельску: light-emitting diode, LED) — паўправадніковая прылада, крыніца некагерэнтнага сьвятла. Сьвятлодыёды ўжываюцца ў якасьці індыкатараў у шматлікіх устройствах. Упершыню зьявіліся ў якасьці самастойных электронных кампанэнтаў у 1962 г. Першыя сьвятлодыёды выпраменьвалі нізкаінтэнсіўнае чырвонае сьвятло; у цяперашні час даступны інфрачырвоныя, бачнага сьвячэньня і ўльтрафіялетавыя сьвятлодыёды высокай яркасьці.

Пры працяканьні па сьвятлодыёду электрычнага току ў прамым кірунку адбываецца рэкамбінацыя электронаў зь дзіркамі ў n-p-пераходзе з вызваленьнем энэргіі ў форме фатона. Гэты эфэкт называюць электралюмінесцэнцыяй. Колер сьвячэньня, іншымі словамі, энэргія фатонаў, вызначаецца шырынёй забароненай зоны ў паўправадніку.