Сьвятлыня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьвятлыня (па-ангельску: lightness) — адна з асноўных характарыстак колеру нароўні з насычанасьцю і тонам. Гэта суб’ектыўная яркасьць ўчастка выявы, якая аднесена да суб’ектыўнай яркасьці паверхні, якая ўспрымаецца чалавекам як белая.

Важна адзначыць менавіта адноснасьць ўспрыманьня. Калі паглядзець на ліст з выявай на паперы пры сьвятле лямпы і пры яркім сонечным сьвятле, колькасьць адлюстраванага сьвятла ад ўчастка выявы (яркасьць) будзе адрозьнівацца, аднак адносна самага сьветлага ўчастка паверхні — незапячатанай белай паперы, успрымаемая сьвятлыня будзе адной і той жа.