Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: «Pax et justitia» (Мір і справядлівасьць) | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | ангельская | ||||
| Сталіца | Кінгстаўн | ||||
| Найбуйнейшы горад | Кінгстаўн | ||||
| Урад | канстытуцыйная манархія Элізабэта ІІ Фрэдэрык Балантайм |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
201-е месца ў сьвеце 389 км2 - |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2007) - Шчыльнасьць |
190-е месца ў сьвеце 110 000 307/км² |
||||
| СУП - Агульны (2002) - на душу насельніцтва |
212 месца ў сьвеце 0,342 млрд.$ 7 493 $ |
||||
| Валюта | Усходнекарыбскі даляр (XCD) |
||||
| Часавы пас - улетку |
UTC-4 (UTC-4) -4 (UTC-4) |
||||
| Незалежнасьць ад Вялікабрытаніі |
27 кастрычніка 1979 | ||||
| Дзяржаўны гімн | «St Vincent Land So Beautiful» | ||||
| Аўтамабільны знак | WV | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .vc | ||||
| Тэлефонны код | +1784 |
||||
Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны (па-ангельску: Saint Vincent and the Grenadines) – выспавая краіна ў Карыбскім моры, у архіпэлягу Малых Антыльскіх выспаў. Акрамя выспы Сьвяты Вінцэнт краіна ўтрымлівае некалькі невялікіх выспаў, на поўдні.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Выспа Сьвяты Вінцэнт была адкрытая Хрыстафорам Калюмбам у 1498 годзе. Брытанская калянізацыя пачалася толькі ў XVII стагодзьдзі. Не на доўгі час трапіла пад кантроль Францыі, але хутка вярнулася Вялікабрытаніі. З 1804 да 1958 года была каралеўскай брытанскай калёніяй. Некаторы час уваходзіла ў склад Фэдэрацыі Заходняй Індыі, але зноў вярнулася пад брытанскі кантроль. У 1969 годзе атрымала шырокую аўтаномію, а ў 1979 годзе абвясьціла аб сваёй незалежнасьці.
[рэдагаваць] Палітыка
Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны – канстытуцыйная манархія. Незалежнасьць была атрымана ў 1979 годзе. Кіраўніком краіны зьяўляецца брытанская каралева, якая кіруе праз губэрнатара. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, які складаецца з 22 дэпутатаў (7 з іх назначаюцца губэрнатарам, 15 выбіраўцца на ўгульных выбарах на пяцігадовы тэрмін). Выканаўчая ўлада належыць ураду на чале з прэм’ер-міністрам, лідэрам перамогшай на выбарах палітычнай партыі, якога назначае губэрнатар.
[рэдагаваць] Геаграфія
Краіна разьмяшчаецца ў групе Наветраных выпаў, на поўдзень ад Сьвятой Люсіі, на поўнач ад Трынідада і Табага.
Плошча краіны складае 389 км², з якіх 345 прыходзяцца на выспу Сьвяты Вінцэнт. Выспы вульканічнага паходжаньня, маюць складаную паверхню. Клімат трапічны, вільготны. Тэмпэратура вагаецца ад 24 да 28 °C. Колькасьць ападкаў ад 1500 мм на паўднёва-усходнім узьбярэжжы да 3750 мм на схілах гор у паўночнай частцы.
Паўночная частка выспы Сьвяты Вінцэнт занятая гарамі, якія ўтвораныя актыўным вульканам Суфрыер (1234 м). Гэта адзін з самых старажытных вульканаў рэгіёна, яго ўзрост складае прыкладна 60 млн. гадоў. За апошнія 2 тыс. гадоў ён вывяргаўся 160 разоў. Апошнія вывяржэньні адбываліся ў 1718, 1812, 1902 і 1979 г.г. На поўдзень ад яго знаходзіцца ланцуг патухлых кратэраў вульканаў. Яго схілы пакрытыя вільготнымі трапічнымі лясамі, а шматлікія горныя рэкі і ручаі ўтвараюць складаную сыстэму рэкаў і азёраў.
Цэнтральная частка выспы пакрытая лясамі, яна ўтвораная невысокімі горнымі ўзвышшамі, абкужанымі урадлівымі далінамі.
Пляжы выспы пакрытыя чорным вульканічным пяском, за выключэньнем паўднёвай часткі выспы. Выспы архіпэлягу Грэнадзіны маюць малыя памеры. Яны так сама маюць вульканічнае паходжаньне. Гэта група малых выспачак і рыфаў, якая цягнецца на поўдзень ад Сьвятога Вінцэнта, амаль не ўзвышаецца над вадой (максымальная вышыня – 6 мэтраў). Большасьць з іх абкружаныя каралавымі рыфамі.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Краіна дзеліцца на шэсьць раёнаў, пяць зь якіх знаходзяцца на высьпе Сьвяты Вінцэнт, а пяты аб’ядноўвае выспы Грэнадзіны.
[рэдагаваць] Эканоміка
Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны зьяўляецца адных з лідэраў турыстычнага бізнэсу ў рэгіёне. Так сама гэта адзін з фінансавых цэнтраў Карыбскага мора.
Асноўнай сельскагаспадарчай культура рэгіёна – бананы (37% прыбытку), так сама вырошчваецца цукровы трысьнёг, какосавыя арэхі, садавіна, тытунь, маніёк.
Прамысловасьць прадстаўлена прадпрыемствамі па вытворчасьці мэблі, адзеньня.
Асноўнымі зьнешнегандлёвымі партнёрамі зьяўляюцца Вялікабрытанія і ЗША.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Большасьць насельніцтва складаюць нашчадкі рабоў вывезеных з Афрыкі ў XVIII—XIX стагодзьдзях (66%). Мулаты складаюць 19% насельніцтва, англічане і партугальцы складаюць каля 3,5%, індусы – 5,4%, індзейцы – 2%. Афіцыйная мова – ангельская, але распаўсюджана мясцовая мова крыёлі на аснове ангельскай і патуа – мясцовы дыялект францускай мовы.
Гарадзкое насельніцтва складае 47%, сельскае 53%.
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Краіны Паўночнай Амэрыкі |
|---|
| Антыгуа і Барбуда | Багамы | Барбадас | Бэліз | Гаіці | Гандурас | Гватэмала | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | Канада | Коста-Рыка | Куба | Мэксыка | Нікарагуа | Панама | Сальвадор | Сьвятая Люсія | Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны | Сьвяты Кітс і Нэвіс | ЗША | Трынідад і Табага | Ямайка |
| Залежныя тэрыторыі: Амэрыканскія Віргінскія выспы | Ангілья | Аруба | Бэрмудзкія выспы | Брытанскія Віргінскія выспы | Гвадэлупа | Грэнляндыя | Кайманавы выспы | Кліпэртан | Мансэрат | Мартыніка | Наваса | Нідэрляндзкія Антылы | Пуэрта Рыка | Сэн-Бартэльмі | Сэн-Мартэн | Сьвяты П’ер і Міквэлон | Таркс і Кэйкас |
| Краіны Карыбскага басэйну |
|---|
| Антыгуа і Барбуда | Багамы | Барбадас | Гаіці | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | Куба | Сьвятая Люсія | Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны | Сьвяты Кітс і Нэвіс | Трынідад і Табага | Ямайка |
| Залежныя тэрыторыі: Амэрыканскія Віргінскія выспы | Ангілья | Аруба | Брытанскія Віргінскія выспы | Гвадэлупа | Кайманавы выспы | Мансэрат | Мартыніка | Наваса | Нідэрляндзкія Антылы | Пуэрта Рыка | Таркс і Кэйкас |


