Сьвяцілавічы (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвяцілавічы
трансьліт. Śviacilavičy
Першыя згадкі: 1565
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Веткаўскі
Сельсавет: Сьвяцілавіцкі
Вышыня: 134 м н. у. м.
Насельніцтва: 822 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2330
Паштовы індэкс: 247140
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°47′39″ пн. ш. 31°19′5″ у. д. / 52.79417° пн. ш. 31.31806° у. д. / 52.79417; 31.31806Каардынаты: 52°47′39″ пн. ш. 31°19′5″ у. д. / 52.79417° пн. ш. 31.31806° у. д. / 52.79417; 31.31806
Сьвяцілавічы на мапе Беларусі ±
Сьвяцілавічы
Сьвяцілавічы
Сьвяцілавічы
Сьвяцілавічы
Сьвяцілавічы
Сьвяцілавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Рака Беседзь

Сьвяці́лавічы[1]вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці, на правым беразе ракі Бесядзь, за 30 км на паўночны ўсход ад Веткі, 52 км ад чыгуначнай станцыі Гомель, на аўтадарозе Ветка — Чачэрск (Р30). Сьвяцілавічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам сельсавету. 822 жыхары (2010).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая дакумэнтальная згадка датычыць 1565 году, калі вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў прывілеем пустое сяльцо Сьвяцілавічы, у якім «люди того сельца сего лета все в поветрие вымерли» баярыну чачэрскаму Ільлю Іванавічу. У 1625 годзе ягоныя ўнукі Тымафей, Фёдар і Іван Шэлюты атрымалі ад караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы пацьвярджальны прывілей на Сьвяцілавічы. У 16381641 гадах з Тымафеем і Фёдарам Шэлютамі судзіліся Яраш, Рыгор і Крыштаф Падвінскія, з-за права валоданьня Сьвяцілавічамі. Каралеўскі суд прызнаў, што Падвінскія ня слушна пазывалі Шэлютаў-Сьвецілоўскіх аб праве валоданьня.

У 1684 годзе Якуб Шэлюта з жонкаю Барбараю з Праздома-Келчэўскіх, разам з сынам Яўхімам, прадаў сваю частку Сьвяцілавічаў Пятру Язерскаму за 2100 злотых лічбы літоўскай. У 1725 годзе Емяльлян, Лаўрэнці, Андрэй, Пётар, Ізідар, Ермалай і Ціхан Шэлюты прадалі агарод у Сьвяцілавічах Васілю Язерскаму. Ад Язерскіх частка зямлі перайшла да Шклярэвічаў і іншых. Гэтыя продажы справакавалі ў далейшым доўгія судовыя працэсы за права валоданьня землямі ў Сьвяцілавічах паміж Шэлютамі, якія ў канцы 18 стагодзьдзя сталі называць сябе Вяроўкінымі-Шэлютамі, і Язерскімі.

З 1774 году Вяроўкіны-Шэлюты ўзнавілі працэс пра права валоданьня Сьвяцілавічамі, які цягнуўся да 1817 году, калі было вырашана, што ўсе часткі маёнтка Сьвяцілавічы, якія перайшлі ў іншыя рукі, мусяць быць вернутыя Вяроўкіным-Шэлютам, бо маёнтак быў дадзены на ленным праве і землі не маглі быць прададзеныя альбо перададзеныя ў пабочныя рукі. Пакупнікам, калі змогуць даказаць сваё права на куплю, дазволена адшукваць свае прэтэнзіі ўзаконеным шляхам.

У канцы 18 стагодзьдзя ў Сьвяцілавічах, акрамя Вяроўкіных-Шэлютаў, жылі гэткія шляхецкія сем’і: Драбышэўскія, Ляванды, Маліноўскія, Чапліцы, Шклярэвічы, Шэлякі, Язерскія.

У 19 стагодзьдзі землі Сьвяцілавіч былі падзеленыя сярод шматлікіх прадстаўнікоў роду Вяроўкіных-Шэлютаў, а пасьля скасаваньня прыгоннага права большая частка зямлі перайшла да сялянаў. У 19111914 гадах найбольшымі кавалкамі зямлі валодалі: Васіль Рыгоравіч (120 дзес.), Мікалай Паўлавіч (82 дзес.) і Антон Дзяменьцьевіч (112 дзес.) Вяроўкіны-Шэлюты.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная прыналежнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1565 годзе вёска ў тракце староства Чачэрскага Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, пазьней проста ў складзе Рэчыцкага павету.

Пасьля Першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 17721778 гадах у Рагачоўскай правінцыі Магілёўскай губэрні. У 17781796 гадах у Рагачоўскім павеце Магілёўскага намесьніцва. У 17961801 гадах у Рагачоўскім павеце Беларускай губэрні. У 18011917 гадах у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні.

У 19171919 гадах у прыфрантавой паласе расейска-нямецкага фронту, у падпарадкаваньні вайсковых уладаў Заходняга фронту РСФСР, у Заходняй вобласьці (Заходняй камуны) РСФСР.

У 19191926 гадах у Гомельскім павеце Гомельскай губэрні РСФСР.

У 1926 годзе ў выніку Трэцяга ўзбуйненьня БССР тэрыторыя разам са Сьвяцілавічамі перададзеная са складу РСФСР у склад БССР.

У 19261927 гадах цэнтар Сьвяцілавіцкага раёну Гомельскай акругі. У 19271930 гадах у Веткаўскім раёне Гомельскай акругі. З 1935 — цэнтар Сьвяцілавіцкага раёну. У 19381956 гадах цэнтар Сьвяцілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці, з 1956 году ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі Сьвяцілавічы знаходзяцца ў зоне высокага радыяцыйнага забруджаньня.

Два лясьніцтвы. Прадпрыемства электрасетак. Філія раённай сельгасхіміі. Філія раённага дарожна-рамонтнага будаўнічага ўпраўленьня. Філія Веткаўскага водаканалу. Аптэка. Бальніца. Аддзяленьне сувязі.

Адукацыя і культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзіцячы садок. Сярэдняя школа. Дом культуры.

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнікі гісторыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 111

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]