Сьвінароі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвінароі
польск. Świnoroje
Сьвінароі
Мясцовая назва: Сьвінорэе
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараўка
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-220
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°47′0″ пн. ш. 23°47′0″ у. д. / 52.78333° пн. ш. 23.78333° у. д. / 52.78333; 23.78333Каардынаты: 52°47′0″ пн. ш. 23°47′0″ у. д. / 52.78333° пн. ш. 23.78333° у. д. / 52.78333; 23.78333
Сьвінароі на мапе Польшчы
Сьвінароі
Сьвінароі
Сьвінароі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сьвінаро́і (па-польску: Świnoroje, на мясцовай беларускай гаворцы: Сьвінорэ́е[1]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Вёска мяжуе зь Белавескай пушчай. Празь вёску праходзіць ваяводзкая дарога 687.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараўка[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першымі вядомымі з 1792 г. жыхарамі Сьвінарояў былі Якім Сакоўскі, Лука Рубель і Аляксей Салагуб[1]. У час Першай сусьветнай вайны знаходзіўся тут нямецкі лягер для расейскіх ваенапалонных. Яго адзіным сьледам зьяўляюцца магілы побач зь вёскай і памятны крыж[4]. У міжваенны пэрыяд Забалоччына прыналежала да гміны Масева (першапачаткова белавескага, а пасьля 1922 году бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 37 жыхароў (5 палякаў ды 32 праваслаўных беларусаў)[5].

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 133
  2. ^ Праваслаўная парафія сьв. Міколы Цудатворцы ў Нараўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
  3. ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
  4. ^ Сьвінароі (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 8 красавіка 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.