Сьвіцязь
| Возера
Сьвіцязь
|
|||||||||||||||||||
|
Месцазнаходжаньне Сьвіцязі
Сьвіцязь
|
|||||||||||||||||||
Сьвіцязь — возера ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі, знаходзіцца на мяжы Наваградзкага і Карэліцкага раёнаў за 20 км на паўднёвы ўсход ад Наваградку. Возера знаходзіцца на водападзеле басэйнаў Нёмана і Шчары, у басэйне ракі Моўчадзь на тэрыторыі Сьвіцязянскага ляндшафтнага заказьніка.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
Назву возера супастаўляюць з германскім асабовым імем «Hviting», дзе «h» суадносіцца з балта-славянскім «š/s»[1].
[рэдагаваць] Апісаньне
Возера карставага паходжаньня, утварылася ў выніку правала глебы ў падземную пустату. Каля Сьвіцязя няма вялікіх азёр і рэк, у яго не ўпадае ніводная рака, а выцякае толькі Сваротва — прыток Моўчадзі. Практычна заўсёды ўзровень вады ў возеры аднолькавы. Возера знаходзіцца на паўднёвым схіле Наваградзкага ўзвышша на вышыні 258 мэтраў над узроўнем мора і мае форму, падобную да кола.
Возера мае форму варонкі, рэльеф дна роўны, доля глыбіняў большых за 10 мэтраў складае ўсяго 2% плошчы. Дно каля берагоў пясковае.
У возеры і блізу яго расьце вялікая колькасьць рэліктавых расьлінаў. У возеры распаўсюджаныя платва, краснапёрка, карасі, шчупакі, пескары, акуні, але пераважаюць ліні. Пераважаньне лінёў выкліканае іхнай здольнасьцю памнажацца ва ўмовах асяродзьдзя з паніжанай рэакцыяй вады, што для іншых відаў рыбаў зьяўляецца стрымліваючым фактарам.
У цяперашні час возера выкарыстоўваецца выключна ў рэкрэацыйных мэтах, дазволеная аматарская рыбалка.
[рэдагаваць] Легенда
Народнае паданьне расказвае, што некалі даўно на месцы возера быў горад Сьвіцязь, дзе князяваў ці то князь Мірскі, ці то князь Тугай, саюзьнік вялікага князя Міндоўга, сталіца якога была ў Наваградку. У часе вайсковай кампаніі з расейцамі хаўрусьнікі пацярпелі паразу і над горадам навісла небясьпека, дзе заставаліся адныя жанчыны і дзеці. Каб пазьбегнуць варожага зганьбаваньня, яны зьвярнуліся да багоў і іх голас быў пачуты — горад праваліўся пад зямлю, а на яго месцы ўтварылася прыгожае возера[1].
З душаў няскораных жанчын утварыліся прыгожыя кветкі-цары — легендарныя белыя вадзяныя кветкі, якія зацьвітаюць на возеры як вечны напамін пра тыя падзеі[2].
Паданьне кажа, што і дагэтуль на возеры можна пачуць стогны сьвіцязянак — мітычных насельніц возера, якія ўяўляюцца белатварамі дзяўчынамі з даўгімі распушчанымі валасамі. Злоўленая ў невад сьвіцязянка распавядала сумную гісторыю свайго гораду[3].
[рэдагаваць] Возера ў мастацкай літаратуры
Сюжэт аб затопленым горадзе актыўна выкарыстоўваўся паэтамі—філяматамі ў XIX стагодзьдзі для сваіх балядаў. Першым, хто ў вершаванай форме апавёў мясцовы сюжэт стаў паэт Ян Чачот («Сьвіцязь»)[4], за ім — Адам Міцкевіч, а потым — і Тамаш Зан («Сьвіцязь-возера»)[4]. Лічыцца, што менавіта апошні распавёў Яну Чачоту, пачутае ў мясцовых жыхароў паданьне пра затоплены горад[4]. Усе яны назвалі свой балядавы варыянт распрацоўкі тэмы паводле аднайменнай назвы возера — «Сьвіцязь». Адам Міцкевіч працягнуў тэму чароўнага возера ў балядзе «Сьвіцязянка».
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b Свіцязь // Беларуская міфалогія: Энцыклапедыя. слоўн. / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. — 2-ое выд., дап.. — Мн.: Беларусь, 2006. — С. 459. — 599 с.
- ^ Кветкі-цары // Беларуская міфалогія: Энцыклапедыя. слоўн. / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. — 2-ое выд., дап.. — Мн.: Беларусь, 2006. — С. 245. — 599 с.
- ^ Свіцязянкі // Беларуская міфалогія: Энцыклапедыя. слоўн. / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. — 2-ое выд., дап.. — Мн.: Беларусь, 2006. — С. 459. — 599 с.
- ^ a b c Філаматы і філарэты / Укладанне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі пра аўтараў і каментарыі К. Цьвіркі,. — Мн.: 1998. — С. 383. — 400 с. — (Беларускі кнігазбор).
[рэдагаваць] Літаратура
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.