Сьліва дамашняя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сліва дамашняя
Bluebyrd plum.jpg
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Аддзел Кветкавыя
Кляса Двухдольныя
Атрад Ружакветныя
Сямейства Ружавыя
Падсямейства Сьлівовыя
Род Сьліва
Від Сьліва дамашняя
Бінамінальная намэнклятура
Prunus domestica
Plums hanging.jpg

Сьліва дамашняя (Prunus domestica) — плодавае дрэва роду сьліва сямейства ружакветных.

Дрэва вышынёй да 10 м. Лісьце чараньковае, эліптычнае або яйкападобнае. Кветкі белыя або зеленаватыя, адзіночныя або па 2-3 ў суквецьцях. Плод — касьцянка зь мясістым каляплоднікам. Плоды ўтрымліваюць цукры, арганічныя кісьлі, вітаміны В, С, К, каратыны.

У дзікім стане не сустракаецца і, як мяркуюць, зьяўляецца гібрыдам цёрну (найбольш пашыранага дзікага віду сьлівы) і алычы. Такама розныя формы сьлівы маглі ўтварыцца ад розных падвідаў цёрну і алычы шляхам паўторнай гібрыдызацыі з гэтымі відамі.

На Беларусі сьліва дамашняя культывуецца па ўсёй краіне. Пачынае пладаносіць на 3-4-ы год. Пэрыяд гаспадарчага выкарыстаньня 12-15 гадоў. Плоды высьпяваюць у канцы жніўня-верасьня.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сьліва дамашняясховішча мультымэдыйных матэрыялаў