Сьлізганьне асынхроннага рухавіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэханічная характарыстыка асынхроннай машыны. Слізгаценьне машыны паказана на вэртыкальнай шкале

Сьлізганьне асынхроннага рухавіка — адносная рознасьць хуткасьцяў кручэньня ротара і магнітнага струменя, стваранага абмоткамі статара рухавіка зьменнага току.

дзе  — хуткасьць кручэньня ротара асынхроннага рухавіка

 — хуткасьць кручэньня магнітнага струменя, так званая сынхронная хуткасьць рухавіка.



дзе f — частасьць сеткі зьменнага току

p — лік пар канцавосьсяў абмоткі статара (лік шпулек на фазу).

З апошняй формулы відаць, што хуткасьць кручэньня рухавіка n практычна вызначаецца значэньнем яго сынхроннай хуткасьці, а апошняя пры стандартнай частасьці 50 Гц залежыць ад ліку пар канцавосьсяў: пры адной пары канцавосьсяў — 3000 аб/хв, пры дзьвюх парах — 1500 аб/хв, пры трох парах — 1000 аб/хв і г. д.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1. Хамякоў Н. М., Дзянісаў У. У., Паноў У. А. Электратэхніка і электраабсталяваньне суднаў. — Ленінград: Выдавецтва «Суднабудаванне», 1971. — 368 з.