Сьмяротная кара
|
|||||||||||
Сьмяро́тная ка́ра, сьмяротнае пакараньне — дазволенае законам пазбаўленьне чалавека жыцьця у якасьці пакараньня, звычайна за адмыслова цяжкае злачынства. У сучасным цывілізаваным грамадзтве сьмяротнае пакараньне ў многіх краінах зьяўляецца незаконнай, а ў іншых — законным крымінальным пакараньнем толькі за надзвычай цяжкія злачынствы. Аднак, у Кітаі ўжываецца досыць шырока й за меншыя правіны. У савецкай юрыдычнай практыцы для абазначэньня сьмяротнага пакараньня ў розны час выкарыстоўваліся эўфэмізмы «вышэйшая мера сацыяльнай абароны», «вышэйшая мера пакараньня», а ў больш позьнія часы «выключная мера пакарання», бо як афіцыйна лічылася, сьмяротнае пакараньне ў СССР як мера пакараньня не практыкуецца, але ўжываецца ў выглядзе выключэньня як пакараньне за асабліва цяжкія агульнакрымінальныя й дзяржаўныя злачынствы. Найбольш частым выглядам сьмяротнага пакарання ў сучасным сьвеце зьяўляецца расстрэл. Таксама шырокае распаўсюджваньне маюць сьмяротная ін’екцыя, электрычнае крэсла, павешаньне, адсячэньне галавы й пабіваньне камянямі.
Спасылкі [рэдагаваць]
Сьмяротная кара — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |