Сьмятана

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бліны са сьмятанай і ікрой

Сьмята́на (праслав.: sъmętana ад sъmětati — сымаць, скідаць) — кісламалочны выраб з высокім утрыманьнем тлушчу, які вырабляюць зь верхняга пласта згуслага (скіслага) малака, па сутнасьці ўяўляе сабой вяршкі, якія падвергліся малочнакісламу бражэньню. Пры прамысловай вытворчасьці сьмятаны малако спачатку сэпаруюць (дзеляюць на вяршкі і абястлушчанае малако), затым атрыманыя вяршкі пастэрызуюць з мэтай зьнішчэньня шкодных мікробаў і сквашваюць, уносячы закваску з малочнакіслых мікраарганізмаў.

Гл. таксама [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Сьмятанасховішча мультымэдыйных матэрыялаў