Сьпікер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сьпікер (па-ангельску: Speaker, літаральна — «прамоўца») — у заходніх краінах старшыня заканадаўчага сходу, палітычнага воргану — парлямэнту. Тэрмін шырока распаўсюджаны ў палітычным лексыконе, але як афіцыйную назву пасады ўжываецца толькі ў ангельскамоўных краінах. Упершыню пасада сьпікера парлямэнту была ўведзена ў 1377 годзе ў Палаце абшчын, першым сьпікерам быў Томас Гангэрфорд.

Асноўныя функцыі сьпікера парлямэнту — арганізацыя пасяджэньняў Парлямэнту, захаваньне рэглямэнту. У шэрагу краінаў у выпадку зьяўленьня вакансіі пасады прэзыдэнта часова выконвае абавязкі прэзыдэнта менавіта сьпікер парлямэнту.

У ЗША сьпікер Кангрэсу зьяўляецца трэцяй па палітычным рангу асобай у дзяржаве. У выпадку крытычнай або крызыснай сытуацыі ён можа выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы (прэзыдэнта), у выпадку адмовы або немагчымасьці дзьвюх першых асобаў — прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]