Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Эстоніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьпіс Сусьве́тнай спа́дчыны ЮНЭСКО ў Эсто́нскай Рэспу́бліцы складаецца з 2 аб’ектаў (паводле стану на 2024 год), якія складаюць 0.2 % ад агульнага ліку (1199 на 2024 год). Абодва аб’екты ўключаныя ў сьпіс паводле культурных крытэраў. Акрамя гэтага, паводле стану на 2024 год, 3 аб’екты на тэррыторыі Эстоніі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўклячэньне ў сьпіс сусьветнай спадчыны[1]. Эстонская Рэспубліка ратыфікавала Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны 27 кастрычніка 1995 году[2]. Першы аб’ект, які знаходзіцца на тэрыторыі Эстоніі, быў занесены ў сьпіс у 1997 годзе на 21-ай сэсіі Камітэта Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Сьпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дадзенай табліцы аб’екты разьмешчаны ў парадку іх даданьня ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

# Выява Назва Месцазнаходжаньне Час стварэньня Год даданьня ў сьпіс Крытэры
1 Гістарычны цэнтар Таліну
(па-эстонску: Vanalinn)
Павет: Хар’юмаа З XIII ст. 1997 822 ii, iv
2 Геадэзічная дуга Струве
(па-фінску: Struven ketju) (3 пункты)
Паветы: Ляэнэ-Вірумаа, Тартумаа
(Сумесна з Нарвэгіяй , Швэцыяй , Фінляндыяй , Расеяй , Латвіяй , Летувой , Беларусьсю , Малдовай , Украінай )
XIX ст. 2005 1187 ii, iii, vi

Кандыдаты ў сьпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У табліцы аб’екты разьмешчаныя ў парадку іх даданьня ў сьпіс кандыдатаў. У гэтым сьпісе зьмешчаны аб’екты, прапанаваныя ўрадам Эстоніі ў якасьці кандыдатаў на занясеньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.

# Выява Назва Месцазнаходжаньне Час стварэньня Год даданьня ў сьпіс Крытэры
1 Фартэцыя ў Курэсаары
(па-эстонску: Kuressaare piiskopilinnus)
Горад: Курэсаарэ
Павет: Саарэмаа
1381 2002 1716 iv
2 Балтыйскі глінт
(па-эстонску: Balti klint)
Выспа: Асмусаар
Павет: Ляэнэмаа, частка павету Іда-Вірумаа
2004 1852 vii, viii, ix, x
3 Лясы на высьпе Саарэмаа Бліжэйшы горад: Курэсаарэ
Павет: Саарэмаа
2004 1854 зьмяшаныя

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Tentative Lists (анг.). UNESCO World Heritage Centre (6 студзеня 2014). Праверана 9 красавіка 2024 г.
  2. ^ Estonia (анг.). UNESCO World Heritage Centre. Праверана 9 красавіка 2024 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]