Сьпіс непрызнаных краінаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Непрызнаныя краіны — агульная назва дзяржаўных утварэньняў, якія маюць усе прыкметы дзяржаўнасьці (кантроль над тэрыторыяй, сыстэма кіраваньня, фактычны сувэрэнітэт), але часткова ці поўнасьцю пазбаўленыя міжнароднага дыпляматычнага прызнаньня, і ня могуць выступаць у якасьці суб'екта міжнародных зносінаў.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Праз стадыю «самаабвешчанай дзяржавы» прайшлі амаль усе дзяржавы, пачынаючы зь Нідэрляндаў (атрымалі міжнароднае прызнаньне толькі ў 1648 годзе, праз 70 гадоў пасьля атрыманьня фактычнай незалежнасьці), ЗША, краінаў Лацінскай Амэрыкі і г.д. У 1917 - 1918 гадах, пасьля распаду Расейскай, Аўстра-Вугорскай і Асманскай імпэрыяў назіраўся рост колькасьці самаабвешчаных дзяржаў. Некаторыя зь іх былі ліквідаваны (напрыклад Беларуская Народная Рэспубліка), іншыя атрымалі міжнароднае прызнаньне.

[рэдагаваць] Сучасныя непрызнаныя дзяржавы

У 90-я гады ХХ стагодзьдзя зноў назіраўся рост колькасьці непрызнаных дзяржаваў у сувязі з распадам СССР і Югаславіі (Нагорны Карабах, Прыднястроўе, Чачня, Паўднёвая Асэтыя, Абхазія, Сэрбская Краіна). На гэты раз міжнародная супольнасьць абвясьціла прыярытэт прынцыпу «нерухомасьці межаў» над прынцыпам «права на самавызначэньне».

[рэдагаваць] Сьпіс непрызнаных дзяржаў

[рэдагаваць] Часткова прызнаныя з фактычным кантролем сваёй тэрыторыі

[рэдагаваць] Непрызнаныя дзяржавы з фактычным кантролем сваёй тэрыторыі

  • Самалілэнд — знаходзіцца на паўночным захадзе Самалі. З траўня 1991 году паўночныя кланы абвясьцілі незалежную Рэспубліку Самалілэнд, якая ўключае 5 з 18 адміністратыўных рэгіёнаў Самалі.
  • Прыднястроўе — знаходзіцца на левым беразе Днястра ў Малдове, узьнікла пры падтрымцы Расеі ў 1991 годзе. Узброеныя сілы Прыднястроўя былі ўзброеныя за кошт расейскага войска.

[рэдагаваць] Непрызнаныя дзяржавы з частковым кантролем сваёй тэрыторыі

[рэдагаваць] Часткова прызнаныя дзяржавы, якія знаходзяцца пад вайсковай акупацыяй

[рэдагаваць] Тэрыторыі, якія знаходзяцца пад міжнародным кантролем

  • Косава і Мэтохія — не прызнана і не абвешчана як незалежная краіна, але фактычна кіруецца ААН незалежна ад Сэрбіі з 1999 году. Юрыдычна зьяўляецца аўтаномнай правінцыяй Сэрбіі.

[рэдагаваць] Часткова непрызнаныя краіны

Асабістыя прылады