Сьпіс полацкіх князёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
З 978 г. і да сяэрдзіны 980-ых гг. Полацкім княствам кіраваў намесьнік князя кіеўскага Ўладзімера.
Пасьля Канстанціна Бязрукага вярхоўная ўлада ў Полацку перайшла да полацкіх япіскапаў зь іх у крыніцах згадваецца Якаў (1300) які зваў вялікага князя літоўскага Віценя сваім сынам, што сьведчыць аб высокім тагачасным статусе Полацка і самога Якава ў ВКЛ. Магчыма ў той час у Полацку і былі князі, але яны былі выключна службовымі асобамі. Зноў князь ў якасьці вярхоўнай улады зьявіўся ў Полацку ў часы вялікага князя літоўскага Гедзіміна.
З 1377 па 1382 год Ягайла выгнаўшы Андрэя імкнуўся пасадзіць ў Полацку сваім намесьнікам брата Скіргайлу, але палачане не пагаджаліся з гэтай стратай сваіх правоў і патрабавалі каб Скіргайла заключыў зь імі княскую дамову – “рад” і даў прысягу. На такія ўмовы не пагаджаліся Ягайла і Скіргайла, таму апошняга палачане з ганьбаю выгналі з гораду. Пасьля гэта палачане пасьпяхова вытрымалі некалькі аблог войскамі Ягайлы і яго хаўрусьнікаў, у гэты час відаць лічылі сваім князям Андрэя Альгердавіча