Сьпіс рэспублік СССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Канстытуцыйны парадак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Канстытуцыі СССР 1977 году (гл. 8, ст. 71) рэспублікі Савецкага саюзу разьмешчаныя ў наступным парадку:

У гэтым жа парадку дэвізы саюзных рэспублік разьмешчаныя на гербе СССР. Парадак прыблізна адпавядае колькасьці насельніцтва на момант стварэньня рэспублік.

Колькасьць саюзных рэспублік у Савецкім Саюзе зьмянялася ад 4 да 16. У момант утварэньня 30 сьнежня 1922 году СССР складаўся з 4 рэспублік (Расейская СФСР, Украінская ССР, Беларуская ССР, Закаўкаская СФСР). Апошняя, паводле канстытуцыі 5 сьнежня 1936 году была падзеленая на Азэрбайджанскую, Армянскую і Грузінскую ССР, тады жа Казаская АССР і Кіргіская АССР РСФСР былі ператвораныя ў Казаскую ССР і Кіргіскую ССР. У выніку нацыянальна-дзяржаўнага разьмежаваньня савецкіх рэспублік у Сярэдняй Азіі 1924-25 гг. да СССР далучыліся Узбэцкая ССР і Туркмэнская ССР (утвораныя пастановай ЦВК СССР ад 27 кастрычніка 1924, дэклярацыя аб утварэньні прынятая ў лютым 1925 на Ўстаноўчых зьездах рад рэспублік і афіцыйна прынятая на Трэцім зьездзе рад у траўні 1925); 16 кастрычніка 1929 3-і ўсетаджыцкі зьезд рад прыняў дэклярацыю аб пераўтварэньні Таджыцкай АССР у Таджыцкую ССР і 5 сьнежня 1929 ЦВК СССР зацьвердзіў гэтае рашэньне. 31 сакавіка 1940 пасьля далучэньня часткі тэрыторыі, атрыманых СССР ад Фінляндыі па Маскоўскай мірнай дамове 12 сакавіка 1940 Карэльская АССР была ператвораная ў Карэла-Фінскую ССР, але 16 ліпеня 1956 яна была ператвораная зваротна ў Карэльскую АССР РСФСР. У жніўні 1940 былі прынятыя ў СССР Малдаўская ССР (2 жніўня), Летувіская ССР (3 жніўня), Латвійская ССР (5 жніўня) і Эстонская ССР (6 жніўня). На момант распаду (1991) СССР складаўся з 15 саюзных рэспублік.

У парадку памяншэньня плошчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца (у сьвеце) Рэспубліка Плошча (км²)  %
1 1 Расейская СФСР 17,075,200 76.62%
2 9 Казаская ССР 2,727,300 12.24%
3 44 Украінская ССР 603,700 2.71%
4 52 Туркмэнская ССР 488,100 2.19%
5 56 Узбэцкая ССР 447,400 2.01%
6 84 Беларуская ССР 207,600 0.93%
7 85 Кіргіская ССР 198,500 0.89%
Карэла-Фінская ССР 172,400 0.77%
8 93 Таджыцкая ССР 143,100 0.64%
9 112 Азэрбайджанская ССР 86,600 0.39%
10 119 Грузінская ССР 69,700 0.31%
11 121 Летувіская ССР 65,200 0.29%
12 122 Латвійская ССР 64,589 0.29%
13 130 Эстонская ССР 45,226 0.20%
14 135 Малдаўская ССР 33,843 0.15%
15 138 Армянская ССР 29,800 0.13%

У парадку памяншэньня колькасьці насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па дадзеных перапісы 1989 году.

Месца Рэспубліка Насельніцтва  %
1 Расейская СФСР 147,386,000 51.40%
2 Украінская ССР 51,706,746 18.03%
3 Узбэцкая ССР 19,906,000 6.94%
4 Казаская ССР 16,711,900 5.83%
5 Беларуская ССР 10,151,806 3.54%
6 Азэрбайджанская ССР 7,037,900 2.45%
7 Грузінская ССР 5,400,841 1.88%
8 Таджыцкая ССР 5,112,000 1.78%
9 Малдаўская ССР 4,337,600 1.51%
10 Кіргіская ССР 4,257,800 1.48%
11 Летувіская ССР 3,689,779 1.29%
12 Туркмэнская ССР 3,522,700 1.23%
13 Армянская ССР 3,287,700 1.15%
14 Латвійская ССР 2,666,567 0.93%
15 Эстонская ССР 1,565,662 0.55%

У парадку памяншэньня шчыльнасьці насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Рэспубліка Шчыльнасьць
1 Малдаўская ССР 128.2
2 Армянская ССР 110.3
3 Украінская ССР 85.6
4 Азэрбайджанская ССР 81.3
5 Грузінская ССР 77.5
6 Летувіская ССР 56.6
7 Беларуская ССР 48.9
8 Узбэцкая ССР 44.5
9 Латвійская ССР 41.3
10 Таджыцкая ССР 35.7
11 Эстонская ССР 34.6
12 Кіргіская ССР 21.4
13 Расейская СФСР 8.6
14 Туркмэнская ССР 7.2
15 Казаская ССР 6.1

Альфабэтны парадак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад СССР

Парадак альфабэтны, нумары па карце:

  1. Азэрбайджанская ССР
  2. Армянская ССР
  3. Беларуская ССР
  4. Грузінская ССР
  5. Казаская ССР
  6. Кіргіская ССР
  7. Латвійская ССР
  8. Летувіская ССР
  9. Малдаўская ССР
  10. Расейская СФСР
  11. Таджыцкая ССР
  12. Туркмэнская ССР
  13. Узбэцкая ССР
  14. Украінская ССР
  15. Эстонская ССР