Сьпіс хакейных матчаў з найбольшай наведвальнасьцю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У сьпіс уключаныя хакейныя матчы з найбольшай колькасьцю гледачоў у гісторыі. Усе гульні са сьпісу адбываліся на стадыёнах, прызначаных для палявых відаў спорту — футбол, паўночна-амэрыканскі футбол(en), бэйсбол. Чатыры з уключаных «гульняў» фактычна былі здвоенымі, то бок па адным квітку можна было трапіць адразу на два матчы, якія адбываліся адзін за другім. Усе гульні праводзіліся на адкрытых пляцоўках, акрамя аднаго здвоенага і аднаго адзіночнага матчаў на крытым стадыёне «Ford Field» у Дэтройце (ЗША), а таксама аднаго на стадыёне са складальным дахам «Veltins-Arena» ў Гельзэнкірхэне (Нямеччына). Усе матчы, за выняткам аднаго, адбыліся ў XXI стагодзьдзі. Большасьць гульняў зьяўляліся выставачнымі (ня ў межах рэгулярных спаборніцтваў).

Лідэрам сьпісу зьяўляецца гульня паміж мужчынскімі камандамі Мічыганскага ўнівэрсытэту і ўнівэрсытэту штату Мічыган, якая адбылася 11 сьнежня 2010 году на футбольным стадыёне «Michigan Stadium» у Эн Арбары, які меў умяшчальнасьць 109 901 чалавек. Паводле колькасьці прададзеных Мічыганскім унівэрсытэтам квіткоў на матчы прысутнічалі 113 411 чалавек. Аднак у кнігу рэкордаў Гінэса трапіла лічба прысутных на стадыёне гледачоў, якая склала 104 173 чалавекі[1].

Рэкорд наведвальнасьці плэй-оф кубку Стэнлі ўсталяваны 23 красавіка 1996 року на бэйсбольным стадыёне «Thunderdome» падчас гульні Тампа Бэй Лайтнінг і Філадэлфія Флаерз — 28 183 чалавекі[2]. У 1940—1950-я рокі на маскоўскім стадыёне імя Леніна наведвальнасьць найістотнейшых міжнародных матчаў магла дасягаць 30 000 чалавек.

Сьпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наведвальнасьць Месца Дата Турнір Гаспадары Вынік Госьці
1 113 411 (абвешчаная)[3]
104 173 (зафіксаваная)[4]
Сьцяг ЗША Стадыён Мічыгану, Эн Арбар 11 сьнежня 2010 «Вялікая прахалода ў вялікім доме» Мічыган Вулвэрайнз 5:0 Мічыган Стэйт Спартанс
2 105 491 (абвешчаная)[5]
< 104 173 (зафіксаваная)[6]
Сьцяг ЗША Стадыён Мічыгану, Эн Арбар 1 студзеня 2014 Зімовая клясыка НХЛ 2014 году Дэтройт Рэд Ўінгс 2:3
Таронта Мэйпл Ліфс
3 77 803[7] Сьцяг Нямеччыны Фэльтынс-Арэна, Гельзэнкірхэн 7 траўня 2010 Чэмпіянат сьвету па хакеі 2010 году Мужчынская зборная ЗША па хакеі ЗША 1:2 Мужчынская зборная Нямеччыны па хакеі Нямеччына[a]
4 74 554[8] Сьцяг ЗША стадыён Спартан, Іст Лэнсынг 6 кастрычніка 2001 «Халодная вайна» Мічыган Стэйт Спартанс 3:3 Мічыган Вулвэрайнз
5 71 217[9] Сьцяг ЗША Стадыён Ральфа Ўілсана, Орчард Парк 1 студзеня 2008 Зімовая клясыка НХЛ 2008 году Бафала Сэйбрз 1:2 Пітсбург Пінгвінз
6 68 111[10] Сьцяг ЗША Гайнц Філд, Пітсбург 1 студзеня 2011 Зімовая клясыка НХЛ 2011 году Пітсбург Пінгвінз 1:3 Вашынгтон Кэпіталз
7 62 921 Сьцяг ЗША Солджэр Філд, Чыкага 1 сакавіка 2014 Стадыённая сэрыя НХЛ 2014 году Чыкага Блэкгокс 5:1 Пітсбург Пінгвінз
8 57 167[11] Сьцяг Канады Стадыён Команўэлз, Эдмантан 22 лістапада 2003 Клясыка спадчыны 2003 году Эдмантан Ойлерз 3:4 Манрэаль Канадыенз
9 55 031[12] Сьцяг ЗША Стадыён Кэмп Рэндэл, Мэдысан 6 лютага 2010 Хакейная клясыка Кэмп Рэндэл Вісконсын Бэджэрз (жанчыны) 6:1 Бэміджы Стэйт Бівэрз (жанчыны)
Вісконсын Бэджэрз (мужчыны) 3:2 Мічыган Вулвэрайнз (мужчыны)
10 55 000[8] Сьцяг СССР Стадыён імя Леніна, Масква 5 сакавіка 1957 Чэмпіянат сьвету па хакеі 1957 году Мужчынская зборная СССР па хакеі СССР 4:4 Мужчынская зборная Швэцыі па хакеі Швэцыя
11 54 194 Сьцяг Канады БіСі Плэйс, Ванкувэр 2 сакавіка 2014 Клясыка спадчыны 2014 году Ванкувэр Кэнакс 2:4 Атава Сэнатарз
12 54 099 Сьцяг ЗША Стадыён Доджэрз, Лос-Анджэлес 25 студзеня 2014 Стадыённая сэрыя НХЛ 2014 году Лос-Анджэлес Кінгс 0:3 Анагайм Дакс
13 52 051 Сьцяг ЗША Солджэр Філд, Чыкага 17 лютага 2013 Клясыка хакейнага гораду OfficeMax Нотр Дам Файтынг Айрыш 2:1 Маямі Рэдгоўкс
Вісконсын Бэджэрз 3:2 Мінэсота Голдэн Гэўфэрз
14 50 105 Сьцяг ЗША Стадыён Янкіз, Нью-Ёрк 26 студзеня 2014 Стадыённая сэрыя НХЛ 2014 году Нью-Джэрзі Дэвілз 3:7 Нью-Ёрк Рэйнджарз
15 50 027 Сьцяг ЗША Стадыён Янкіз, Нью-Ёрк 29 студзеня 2014 Стадыённая сэрыя НХЛ 2014 году Нью-Ёрк Айлэндэрз 1:2 Нью-Ёрк Рэйнджарз
16 50 000[13] Сьцяг Нямеччыны Нюрнбэрскі стадыён, Нюрнбэрг 5 студзеня 2013 Нямецкая хакейная ліга Томас Шаба Айс Тайгерз 4:3 Айсбэрэн Бэрлін
17 46 967[14] Сьцяг ЗША Сытызэнс Банк Парк, Філадэлфія 2 студзеня 2012 Зімовая клясыка НХЛ 2012 году Філадэлфія Флаерз 2:3 Нью-Ёрк Рэйнджарз
18 45 808[15] Сьцяг ЗША Сытызэнс Банк Парк, Філадэлфія 31 сьнежня 2011 Гульня выпускнікоў Зімовае клясыкі НХЛ Выпускнікі Філадэлфіі Флаерз 3:1 Выпускнікі Нью-Ёрк Рэйнджарз
19 45 653[16] Сьцяг ЗША Сытызэнс Банк Парк, Філадэлфія 6 студзеня 2012 Надворная клясыка АХЛ 2012 году Адырондак Фэнтамз 4:3 Гэршы Біэрз
20 41 022[17] Сьцяг Канады Стадыён Макмэгана, Калгары 20 лютага 2011 Клясыка спадчыны 2011 году Калгары Флэймз 4:0 Манрэаль Канадыенз
21 40 890[18] Сьцяг ЗША Ламбё Філд, Грын Бэй 13 лютага 2006 Клясыка хакею замерзлай тундры Вісконсын Бэджэрз 4:2 Агаё Стэйт Бакайз
22 40 818[19] Сьцяг ЗША Рыглі Філд, Чыкага 1 студзеня 2009 Зімовая клясыка НХЛ 2009 году Чыкага Блэкгокс 4:6 Дэтройт Рэд Ўінгс
23 38 472[20] Сьцяг ЗША Фэнвэй Парк, Бостан 8 студзеня 2010 Замерзлы Фэнвэй Нортістэрн Хаскіс (жанчыны) 3:5 Нью Гэмпшыр Ўайлдкэтс (жанчыны)
Бостан Коледж Іглз (мужчыны) 2:3 Бостан Юнівэрсыці Тэр’ерз (мужчыны)
24 38 456[21] Сьцяг ЗША Фэнвэй Парк, Бостан 7 студзеня 2012 Замерзлы Фэнвэй 2012 ЮМас Мінітмэн 3:2 Вэрмант Катамаўнтс
Мэн Блэк Біэрз 5:4 Нью Гэмпшыр Ўайлдкэтз
25 38 112 Сьцяг ЗША Фэнвэй Парк, Бостан 1 студзеня 2010 Зімовая клясыка НХЛ 2010 году Бостан Бруінз 2:1 Філадэлфія Флаерз
26 37 592[22] Сьцяг ЗША Форд Філд, Дэтройт 10 красавіка 2010 I дывізіён чэмпіянату Нацыянальнай асацыяцыі студэнцкага спорту 2010 году Бостан Коледж Іглз 5:0 Вісконсын Бэджэрз
27 36 644[23] Сьцяг Фінляндыі Алімпійскі стадыён, Хэльсынкі 5 лютага 2011 Зімовая клясыка СМ-лігі 2011 году Ёкерыт 3:4 ХІФК
28 34 954 Сьцяг ЗША Форд Філд, Дэтройт 8 красавіка 2010 Паўфінал I дывізіёну чэмпіянату Нацыянальнай асацыяцыі студэнцкага спорту 2010 году Вісконсын Бэджэрз 8:1 РІТ Тайгерз
Маямі Рэдгоўкс 1:7 Бостан Коледж Іглз

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Зборная ЗША паводле пасеву ІІХФ была фармальным гаспадаром, хоць чэмпіянат сьвету ладзіўся ў Нямеччыне.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Associated Press. (12 сьнежня 2010) Record crowd watches hockey game (анг.) ESPN Праверана 20 траўня 2014 г.
  2. ^ Stu Hackel. (2 студзеня 2009) The Morning Skate: Assessing the Winter Classic (анг.). The New York TimesПраверана 20 траўня 2014 г.
  3. ^ Associated Press. Record crowd watches hockey game (анг.) // ESPN.com, 2010-12-11 г. Праверана 2010-12-12 г.
  4. ^ Highest ice hockey game attendance (анг.) guinnessworldrecords.com Праверана 16 December 2010 г.
  5. ^ Maple Leafs win Winter Classic in shootout (анг.) USA Today Праверана 2014-01-01 г.
  6. ^ NHL won’t get credit for Guinness world record at Winter Classic (анг.) Yahoo! Sports Праверана 2014-02-08 г.
  7. ^ Historic win for Germany (анг.) // International Ice Hockey Federation, 2010-05-07 г. Праверана 2010-05-07 г.
  8. ^ а б Brandon Finsterwalder. Outdoor hockey game (анг.) // The Badger Herald, 2001-10-08 г. Праверана 2009-01-14 г.
  9. ^ Scott Burnside. Winter Classic: We’re live from Buffalo (анг.) // ESPN.com, 2008-01-01 г. Праверана 2009-01-14 г.
  10. ^ Associated Press. Eric Fehr leads Capitals to victory over Penguins in soggy Winter Classic (анг.) // ESPN.com, 2011-01-01 г. Праверана 2011-01-01 г.
  11. ^ The Canadian Press. Fuhr, Ranford shine at Heritage Classic (анг.) // CBC Sports, 2003-11-22 г. Праверана 2009-01-14 г.
  12. ^ Can Camp Randall Hockey Classic do it again? (анг.)  Праверана 2013-07-13 г.
  13. ^ Deutsche Eishockey-Liga: Nürnberg siegt im «Winter Game» (ням.)  Праверана 2013-07-13 г.
  14. ^ Associated Press. Rangers turn away Flyers as Mike Rupp, Henrik Lundqvist fuel Winter Classic rally (анг.) // ESPN.com, 2012-01-02 г. Праверана 2012-01-03 г.
  15. ^ Dave Lozo. Legion of Doom, Parent power Flyers (анг.) // NHL.com, 2012-12-31 г. Праверана 2011-12-31 г.
  16. ^ Attendance record shattered in Philly (анг.) // theahl.com, 2012-01-06 г. Праверана 2012-01-06 г.
  17. ^ Flames blank Canadiens in NHL Heritage Classic (анг.) // 2011-02-20 г. Праверана 2012-01-06 г.
  18. ^ On top of the ol’ Tundra, a great day for hockey (анг.) // ESPN.com, 2006-02-14 г. Праверана 2009-01-14 г.
  19. ^ Another successful outdoor tilt gives NHL its signature event (анг.) // ESPN.com, 2009-01-01 г. Праверана 2009-01-14 г.
  20. ^ Frigid Fenway: College players get thrills, chills in baseball cathedral (анг.) // CNN, 2010-01-09 г. Праверана 2010-05-08 г.
  21. ^ Maine 5, New Hampshire 4 (анг.) // uscho.com, 2012-01-07 г. Праверана 2013-07-13 г.
  22. ^ BC wins second title in three years (анг.) // ESPN.com, 2010-04-10 г. Праверана 2010-04-10 г.
  23. ^ Tulosseuranta: Jokerit 3-4 HIFK (фін.) // SM-liiga, 2011-02-05 г. Праверана 2011-02-16 г.