Сьпічкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьпічкі
польск. Spiczki, бел. Спічкі[a]
Сьпічкі
Мясцовая назва: Spički
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Орля
Насельніцтва: 71 чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 17-106
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°43′0″ пн. ш. 23°16′0″ у. д. / 52.71667° пн. ш. 23.26667° у. д. / 52.71667; 23.26667Каардынаты: 52°43′0″ пн. ш. 23°16′0″ у. д. / 52.71667° пн. ш. 23.26667° у. д. / 52.71667; 23.26667
Сьпічкі на мапе Польшчы
Сьпічкі
Сьпічкі
Сьпічкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сьпічкі́ (па-польску: Spiczki, дадтковая афіцыйная назва беларускай мовай: Спічкі, па-падляску: Spičkí[1]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Орля.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Арханёла Міхаіла ў Бельску). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Промыслу Божага ў Бельску-Падляскім[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпічкі былі заснаваныя ў час валочнай памеры ў 16 ст. як прадмесьце Бельску. Тутэйшыя жыхары атрымалі асабістую свабоду і прававы статус каралеўскіх мяшчанаў[3]. У 1890 годзе была тут адкрытая царкоўная школа. У міжваенны пэрыяд Сьпічкі прыналежалі да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 187 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[4].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ дадатковая афіцыйная назва па-беларуску

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Pudlaśki nazvy. Spički svoja.org Праверана 27 красавіка 2015 г.
  2. ^ Парафія Промыслу Божага ў Бельску-Падляскім (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.
  3. ^ Сьпічкі Drzewo i sacrum. Podaski szlak kulturowy. Праверана 27 красавіка 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпічкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў