Сьцяг Аўстрыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Суадносіны бакоў 2:3

Сьцяг Аўстрыі прыняты ў 1919 годзе. Адменены ў 1938 г. Ізноў адноўлены як дзяржаўны ў 1945 г. Нацыянальны сьцяг Аўстрыі ўяўляе сабой прастакутнае полатнішча з суадносінамі бакоў 2:3, якое складаецца з трох роўнавялікіх гарызантальных палос — верхняй чырвонай, сярэдняй белай і ніжняй чырвонай.

Чырвоны колер закліканы сымбалізаваць кроў патрыётаў, разьлітую ў дужаньні за волю і незалежнасьць Аўстрыйскай Рэспублікі. Белы колер — знак волі, заваяванай народам Аўстрыі ў выніку зьвяржэньні ў гэтай краіне манархічнага рэжыму. Акрамя таго, паводле афіцыйнай вэрсіі сьцьвярджэньня сымболікі колераў аўстрыйскага сьцяга, белая паласа пазначае Дунай, які перасякае тэрыторыю Аўстрыі з захаду на ўсход.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сьцяг Аўстрыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў