Сьцяг Буркіна-Фасо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Буркіна-Фасо
Буркіна-Фасо
Сьцяг Буркіна-Фасо
Прапорцыі 3:2[d]
Прыняты 4 жніўня 1984

Дзяржаўны сьцяг Буркіна-Фасо прыняты 4 жніўня 1984 г. пасьля ваеннага перавароту (названага рэвалюцыяй), які прывёў да ўлады капітана Томаса Санкару (апошні таксама пераназваў краіну ў Буркіна-Фасо з Верхняй Вольты і напісаў гімн краіны). Прыняцьце сьцягу было адным з эпізодаў у курсе ўрада Санкары на рэвалюцыйны разрыў з каляніяльным мінулым.