Сьцяг Вострава Мэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Вострава Мэн
Грамадзянскі сьцяг Вострава Мэн

Сьцяг Вострава Мэн уяўляе сабой чырвонае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры якога разьмешчаны трыскеліён — злучаныя разам тры беглыя нагі.

Сьцяг Вострава Мэн — адзін з самых старых у сьвеце. Апошняе яго зьмена датавана другой паловай XIII стагодзьдзя пры каралю Магнусе III.

Існуе таксама грамадзянскі варыянт сьцягу, дзе ў левай верхняй чвэрці намаляваны сьцяг Вялікабрытаніі, нягледзячы на тое, што востраў Мэн не зьяўляецца яе часткай (гл. Каронныя землі).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]