Сьцяг Казаскай ССР
Сьцяг Казаскай ССР — дзяржаўны сымбаль Казаскай ССР.
Канстытуцыяй 1937 году быў зацьверджаны сьцяг: чырвонае палотнішча з суадносінамі даўжыні й шырыні роўным 2:1 і залатымі сярпом і молатам у верхнім куце ў тронка, побач з эмблемай адлюстроўвалася таксама золатам надпіс «Казаская ССР».
Назва выконвалася на казаскай мове лацінскімі літарамі. Пасьля рэформы казаскага альфабэту, 10 лістапада 1940 году, былі зьмененыя выява і надпісы на сьцягу.
Новы сьцяг Казаскай ССР быў зацьверджаны ўказам Прэзідыўма Вярхоўнай Рады Казаскай ССР ад 24 студзеня 1953 году. Ён уяўляў сабой чырвонае палотнішча з залатымі сярпом і молатам, а таксама чырвонай зоркай, апраўленай залатой аблямоўкай, у верхнім куце ў тронка; у ніжняй частцы палотнішча разьмяшчалася блакітная гарызантальная паласа, шырыня блакітнай паласы была роўная 2/9 шырыні сьцягу, а адлегласьць да яе ад ніжняй абзы сьцягу - 1/9 шырыні сьцягу. Суадносіны даўжыні сьцягу да шырыні - 2:1.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Сьцягі Рэспублік Савецкага Саюзу | |
| Азэрбайджанская ССР | Армянская ССР | Беларуская ССР | Грузінская ССР | Казаская ССР | Кіргіская ССР | Латвійская ССР | Летувіская ССР | Малдаўская ССР | Расейская СФСР | Таджыцкая ССР | Туркмэнская ССР | Узбэцкая ССР | Украінская ССР | Эстонская ССР Карэла-Фінская ССР (1940—1956) | Закаўкаская СФСР (1922—1936) |
|
Сьцяг Казаскай ССР — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў