Сьцяг Каморскіх астравоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дзяржаўны сьцяг Каморскіх астравоў

Дзяржаўны сьцяг Саюза Каморскіх астравоў у яго цяперашняй форме быў прыняты ў 2002 годзе. Папярэдні сьцяг уяўляў сабой паўмесяц на зялёным фоне. На новым сьцягу паўмесяц захаваны, але зьмешчаны ў зялёны трохкутнік. Акрамя таго былі дададзеныя чатыры паласы, якія сымбалізуюць чатыры астравы архіпэляга: жоўты сымбалізуе Магелі, белы сымбалізуе Маёта, чырвоны сымбалізуе Анжуан і сіні сымбалізуе Гранд-Камор. Чатыры зоркі побач з паўмесяцам таксама сымбалізуюць астравы. Паўмесяц сымбалізуе іслам - галоўную рэлігію Каморскіх астравоў.