Сьцяг Канады
Закон аб дзяржаўным сьцягу прыняты палатай абшчынаў канадзкага парлямэнта 15 сьнежня 1964 г пасьля працяглых дэбатаў, бо было прадстаўлена больш за 2 600 варыянтаў дызайну сьцяга.
Чырвоны кляновы ліст на цэнтральным белым полі, з бакоў якога вэртыкальныя чырвоныя палосы. Сярэдняя белая паласа ўдвая шырэй кожнай чырвонай. Сьцяг мае стаўленьне бакоў 1:2.
Сьцяг сымбалізуе два акіяна, якія абмываюць берагі Канады - Атлянтычны і Ціхі акіян. Кляновы ліст павінен падкрэсьліваць адзінства нацыі. Чырвоны - колер крыжа Сьв. Георгія, сымбалізуе Вялікабрытанію. Белы - колер францускай манархіі.
Нязгоды былі выкліканыя тым, што спрадвечна ліст клёну цукровага (Acer saccharum) быў эмблемай Усходняй Канады, дзе гэта дрэва расцы і дзе з яго здабываюць кляновы сіроп. На большай частцы канадзкай тэрыторый гэтае дрэва не сустракаецца.
Паводле адной з легенд, кляновы ліст стаў сымбалям Канады пры наступных абставінах. У 1860 годзе прынц Валійскі упершыню наведаў Канаду. У Таронта плянавалася сустрэча высокага госьця. Насельніцтва горада рыхтавалася сустрэць прынца са сваімі нацыянальнымі сымбалямі. Так, ангельскія эмігранты прынесьлі ружы, шатляндзкія - галіны чартапалоху. Аднак для дзяцей эмігрантаў, якія нарадзіліся ў Канадзе, сымбаля не знайшлося, так як адзіным канадзкім сымбалям быў бабёр. Зрэшты, у канцы 1830-х гадоў баптысцкае таварыства Сьв.Яна ў Квэбэку прыняло ў якасьці сымбаля сваёй суполкі кляновы ліст. Суполка прапанавала несьці канадцам на сустрэчы з прынцам Валійскім кляновыя лісты.
Чырвоны і белы сталі афіцыйнымі колерам Канады пасьля іх зацьвярджэньня каралём Георгам V 21 лістапад 1921 года.
| Гэта — накід артыкула пра Канаду. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| Гэта — накід артыкула аб дзяржаўных сымбалях. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |