Сьцяг Квэбэку
Сьцяг Квэбэку (па-француску: Drapeau du Québec) — адзін з сымбаляў канадзкай правінцыі Квэбэк, Канада.
Апісаньне [рэдагаваць]
Сьцяг Квэбэку (вядомы пад неафіцыйных назвай франц. Fleurdelisé) быў прыняты 21 студзеня 1948 г. і ўяўляе сабой сіняе прастакутнае палотнішча зь белым прамым крыжом. У кожным сінім прастакутніку намаляваная геральдычная лілея (флёр-дэ-ліс). Адносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні - 2:3.
Гісторыя [рэдагаваць]
Папярэднікамі сучаснага сьцягу былі сьцягі «Carillon» і «Carillon-Sacré-Cœur», на якіх таксама была выява флёр-дэ-ліс, і якія выкарыстоўваліся пачынаючы з парада 24 чэрвеня 1848. Сьцяг зь белым прамым крыжом на сінім або чырвоным палотнішчы выкарыстоўваўся ў якасьці кармавога сьцягу на францускіх судах у часе першапачатковага асваеньня сучаснай Канады (сіняе палотнішча было абрана для таго, каб сьцяг больш адрозьніваўся ад непапулярнага ў Квэбэку чырвонага гандлёвага сьцягу Вялікабрытаніі). Флёр-дэ-ліс і крыж падкрэсьліваюць паходжаньне жыхароў правінцыі і ролю Францыі ў засваеньні Канады.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
|
||||||||||||||||||||||||||||||||
| Гэта — накід артыкула пра Канаду. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |