Сьцяг Косава
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сьцяг Косава быў афіцыйна прыняты косаўскім парлямэнтам 17 лютага 2008 адначасова з абвяшчэньнем незалежнасьці (ад Сэрбіі). Уяўляе сабой сіняе палотнішча з намаляванымі на ім жоўтым контурам Косова, а таксама шасьцю белымі пяціканцовымі зоркамі, якія сымбалізуюць шэсьць народаў якія пражываюць на тэрыторыі рэспублікі. Па каляровай гаме сьцяг Косова супадае са сьцягам Босьніі і Герцагавіны.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сьцяг Косава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||