Сьцяг Летувіскай ССР
Сьцяг Летувіскай ССР — рэспубліканскі сьцяг Летувіскай ССР быў прыняты 15 ліпеня 1953 году і ўяўляў сабой палотнішча з трох гарызантальна разьмешчаных каляровых палос: верхняй чырвонага колеру (восем дванаццатых шырыні сьцягу); сярэдняй белага колеру (адну дванаццатую шырыні сьцягу); ніжняй зялёнага колеру (тры дванаццатых шырыні сьцягу). У верхнім левым куце чырвонай часткі сьцягу разьмяшчалася выява залатых сярпа і молата з чырвонай пяціканцовай зоркай над імі, апраўленая залатой аблямоўкай. Суадносіны шырыні сьцягу да яго даўжыні 1:2. Становішча аб сьцягу было замацавана ў артыкуле 168 Канстытуцыі Летувіскай ССР ад 20 красавіка 1978 году. З 1940 па 1953 гады сьцяг уяўляў сабой чырвонае палотнішча з сярпом і молатам у вехнем левым куце і надпісам LIETUVOS TSR.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
| Сьцягі Рэспублік Савецкага Саюзу | |
| Азэрбайджанская ССР | Армянская ССР | Беларуская ССР | Грузінская ССР | Казаская ССР | Кіргіская ССР | Латвійская ССР | Летувіская ССР | Малдаўская ССР | Расейская СФСР | Таджыцкая ССР | Туркмэнская ССР | Узбэцкая ССР | Украінская ССР | Эстонская ССР Карэла-Фінская ССР (1940—1956) | Закаўкаская СФСР (1922—1936) |
|