Сьцяг Марока

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Марока

Дзяржаўны сьцяг Марока — дзяржаўны сымбаль Каралеўства Марока, афіцыйна зацьверджаны 17 лістапада 1915 году.

Асноўныя колеры дзяржаўнага сьцягу Марока: чырвоны і зялёны. Сьцяг уяўляе сабой чырвоны сьцяг прапорцыяй 2:3, у цэнтры якога знаходзіцца пяціканцовая зорка зялёнага колеру, умежаная ў круг дыямэтрам 19/45 шырыні сьцяга.

Чырвоны колер — колер шэрыфаў Мекі.