Сьцяг Паўночнай Ірляндыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Паўночнай Ірляндыі (Ольстэрскі сьцяг)

Сьцяг Паўночнай Ірляндыі ў цяперашні час афіцыйна прадстаўлены сьцягам Вялікабрытаніі. У 1924 годзе ўрад Вялікабрытаніі дараваў ўраду Паўночнай Ірляндыі сьцяг, т. зв. сьцяг Ольстэру, які афіцыйна выкарыстоўваўся ў 19531973 гадах. Сьцяг складаўся з чырвонага крыжу Сьв. Георгія (сьцяг Ангельшчыны) з накладзенай на яго шасьціканцовай (па ліку графстваў) зоркай, з выявай кароны і «чырвонай рукі» (гістарычны сымбаль Ольстэру).

Выява «чырвонай рукі» зьвязаная зь легендай аб тым, як адзін з сыноў састарэлага кіраўніка адсёк сабе ручыцу і кінуў яе на бераг падчас спаборніцтва па веславаньні на лодках з умовай «чыя рука першай кране берагу — той і будзе валодаць гэтай зямлёй».

У 1973 годзе парлямэнт Паўночнай Ірляндыі быў распушчаны, сьцяг згубіў афіцыйны статус, цяпер выкарыстоўваецца спартовымі зборнымі Паўночнай Ірляндыі, лаялісцкімі ўзброенымі групоўкамі і пратэстанцкай абшчынай як неафіцыйны сымбаль рэгіёну; паводле брытанскіх законаў, адзіным афіцыйным паўночнаірляндзкім сьцягам зьяўляецца сьцяг Вялікабрытаніі[1]. Пэрыядычна ўзьнікаюць дэбаты аб неабходнасьці сьцьвярджэньня новага афіцыйнага сьцягу Паўночнай Ірляндыі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сьцяг Паўночнай Ірляндыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў