Сьцяг Першага Слуцкага Палка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Першага Слуцкага палка (сучасная рэканструкцыя)
Сьцяг Першага Слуцкага палка. Вільня, 1921. Лявон Вітан-Дубейкаўскі, невядомая, штабс-капітан Антон Борык

Сьцяг Першага Слуцкага Палка Стральцоў — сымбаль Першага Слуцкага Палка пад час Слуцкага Збройнага Чыну 1920 году.

Напрыканцы сьнежня 1920 паўстанцы Першага Слуцкага палка атрымалі свой сьцяг. Яго ахвяравалі палку беларускі-патрыёткі Гародні.

Сьцяг быў залацістага колеру. 2 мэтры даўжыні і 1 мэтар ушыркі. Пасярэдзіне Пагоня каля 45 см а навокал надпіс «1-шы Слуцкі полк Беларускай Народнай Рэспублікі».

Сьцяг жаўнеры палка мелі з сабою, калі знаходзіліся ў польскіх лягерах для ваеннапалонных. Пасьля яго забраў з сабою камандзір палка Антон Сокал-Кутылоўскі.

Ён перахоўваў сьцяг да 1931 году калі пад час вобшуку польская паліцыя не знайшла яго і не канфіскавала.

Да таго Сокал-Кутылоўскі, улетку 1921 году, хацеў перадаць на перахаваньне сьцяг Пінска-Наваградзкаму Япіскапу Панцеляйману, які жыў на той час у Наваградку. Але апошні адмовіўся браць.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Слуцкі збройны чын 1920. у дакументах і ўспамінах., Менск, Медысонт, 2006. (Успаміны і паказаньні Сокала-Кутылоўскага)