Сьцяг Польшчы
Нацыянальны сьцяг Польшчы складаецца з двух роўнавялікіх гарызантальных палос, верхняя паласа — белая і ніжняя чырвоная. Суадносіны бакоў сьцяга 5:8 (шырыня:даўжыня).
На дзяржаўным сьцягу Польшчы разьмешчаны таксама герб у цэнтры верхняй паласы.
[рэдагаваць] Гісторыя
Першапачаткова, у сярэднія стагодзьдзі, выкарыстоўваўся чырвоны сьцяг з намаляваным на ім белым арлом. Пад такім сьцягам ваявалі польскія войскі караля Уладзіслава Ягайла ў бітве пры Грунвальдзе ў 1410 г.
Сьцяг Жыгімонта III Вазы складаўся з трох палос (верхняя і ніжняя — чырвоныя і белая ў сярэдзіне). Сьцягі Уладзіслава IV і Яна II Казіміра складаліся з чатырох палос (першая і трэцяя зьверху — чырвоныя, другая і чацьвёртая зьверху — белыя). На сьцягах разьмяшчаўся дзяржаўны герб.
У пэрыяд кіраваньня Аўгуста II Моцнага белыя стужкі сталі мацавацца да шаломаў польскіх уланаў. Падчас Чатырохгадовага сойма (1788—1792) зьявіліся чырвона-белыя стужкі.
Нацыянальны сьцяг быў фармальна зацьверджаны Соймам 7 лютага 1831 г. Чырвона-белыя сьцягі і стужкі выкарыстоўваліся як сымбалі нацыянальных паўстаньняў у XIX стагодзьдзі. Пасьля ўзнаўленьня незалежнасьці Польшчы ў 1918 г. чырвона-белы сьцяг быў афіцыйна зацьверджаны Соймам 1 жніўня 1919 г.у якасьці нацыянальнага і з тых часоў зьменам не падвяргаўся.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сьцяг Польшчы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Эўропы: Сьцягі | |
|---|---|
|
Аўстрыя · Альбанія · Андора · Беларусь · Бэльгія · Баўгарыя · Босьнія і Герцагавіна · Ватыкан · Вялікабрытанія · Вугоршчына · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Мальта · Малдова · Манака · Нідэрлянды · Нарвэгія · Нямеччына · Польшча · Партугалія · Расея¹ · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турэччына¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія Залежныя тэрыторыі: Аландзкія астравы · Гернсі · Гібральтар · Джэрсі · Востраў Мэн · Фарэрскія астравы · Шпіцбэрген · Ян-Майен Непрызнаныя дзяржавы (дэ-факта незалежныя): Абхазія · Косава і Метохія · Нагорны Карабах · Паўднёвая Асэтыя · Прыднястроўе ¹ У асноўным у Азіі
|
|