Сьцяг Рэспублікі Македоніі
Сьцяг Македоніі ўяўляе сабой чырвонае палотнішча з малюнкам сонца жоўтага колеру з васьмю разьбежнымі прамянямі. Сьцяг увасабляе «новае сонца волі» (па-македонску: ново сонце на слободата), апетае ў нацыянальным гімне Македоніі. Сьцяг быў прыняты ў 1995 годзе.
[рэдагаваць] Папярэднія вэрсіі сьцяга
Да 1995 году на сьцягу было намалявана «Сонца Вэргіны», знак цара Старажытнай Македоніі Піліпа II, бацькі Аляксандра Македонскага. Як і назва краіны, гэтая вэрсія сьцяга выклікала пратэсты з боку суседняй Грэцыі. Улады Македоніі пайшлі на частковыя саступкі, зьмяніўшы сьцяг, але пакінуўшы назву краіны.
Да 1991 году, калі Сацыялістычная Рэспубліка Македонія ўваходзіла ў склад Югаславіі, сьцяг уяўляў сабой чырвонае палотнішча з залатым контурам зоркі ў верхнім куце каля тронка.
| Краіны Эўропы: Сьцягі | |
|---|---|
|
Аўстрыя · Альбанія · Андора · Беларусь · Бэльгія · Баўгарыя · Босьнія і Герцагавіна · Ватыкан · Вялікабрытанія · Вугоршчына · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Мальта · Малдова · Манака · Нідэрлянды · Нарвэгія · Нямеччына · Польшча · Партугалія · Расея¹ · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турэччына¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія Залежныя тэрыторыі: Аландзкія астравы · Гернсі · Гібральтар · Джэрсі · Востраў Мэн · Фарэрскія астравы · Шпіцбэрген · Ян-Майен Непрызнаныя дзяржавы (дэ-факта незалежныя): Абхазія · Косава і Метохія · Нагорны Карабах · Паўднёвая Асэтыя · Прыднястроўе ¹ У асноўным у Азіі
|
|
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сьцяг Рэспублікі Македоніі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў