Сьцяг Санкт-Пецярбургу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Санкт-Пецярбургу

Сьцяг Санкт-Пецярбургу зьяўляецца сымбалем Санкт-Пецярбургу. Прыняты 6 верасьня 1991 году.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Санкт-Пецярбургу ўяўляе сабою простакутнае палатно чырвонага колеру, у цэнтры якога намаляваныя два перавернутых белых якары — марскі і рачны, пакладзеных накрыж, і на іх залаты скіпэтар з двухгаловым арлом. Адносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні — 2:3. Каляровы малюнак палатна перадаецца сумесьсю сурыка і цынобры (першы пераважае), графічнае — вэртыкальнымі лініямі. Усе дэталі скіпэтра паказваюцца жоўтым колерам, усе дэталі якароў — белым колерам (з ужываннем сьветла-шэрых ценяў). Зваротны бок сьцяга Санкт-Пецярбургу зяўляецца люстраным адлюстраваньнем яго пярэдняга боку.

Гл. таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]