Сьцяг Сан-Тамэ і Прынсыпі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Дзяржаўны сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Сан-Тамэ і Прынсыпі быў прыняты 5 лістапада 1975 году.
Чырвоны трохкутнік сымбалізуе барацьбу за незалежнасьць, дзве чорныя зоркі ўвасабляюць прыналежнасць краіны да Афрыцы і прадстаўляюць два найбуйнейшых вострава дзяржавы — востраў Сан-Тамэ і востраў Прынсэп. Шырокая жоўтая паласа сымбалізуе экватар, на якім разьмешчана астраўная дзяржава, зялёныя палосы ўвасабляюць вады Гвінэйскага заліва і расьлінныя рэсурсы краіны
Жоўты колер таксама сымбалізуе багацце, якое прыносяць краіне плянтацыі какава.