Сьцяг Украіны
Сьцяг Украіны — афіцыйны дзяржаўны сымбаль Украіны. Уяўляе сабой палотнішча памерамі 2:3. Складаецца з двух роўнавялікіх палос жоўтага і сіняга колеру. Вонкавы выгляд сьцягу зацьверджаны дваццатым артыкулам Канстытуцыі Ўкраіны.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Гісторыя ўзьнікненьня Дзяржаўнага Сьцягу Ўкраіны ўзыходзіць да Кіеўскай Русі. Шэраг гісторыкаў сьцьвярджае што Уладзімер Сьвятаславіч меў сьцяг блакітнага і залатога колераў. Гербам Галіцка-Валынскага княства быў залаты леў на сінім фоне.
Існуе і іншая вэрсія ўзьнікненьня сьцягу. Падчас аўстрыйскага валадарства над заходняй Украінай, у 1848 годзе Галаўная Руськая рада, якая прадстаўляла інтэрасы руськіх (цяперашнія украінцы), зьвярнулася да імпэратара Аўстрыі Францу-Іосіфу з просьбай аб сьцьвярджэньні нацыянальнага сьцягу. У якасьці праекту быў прапанаваны сіне-чырвоны сьцяг. Аднак па патрабаваньні імпэратрыцы-маці, чырвоны колер быў заменены на жоўты — колер Аўстрыі. Існуе легенда, што яна нібы сама сшыла першы жоўта-блакітны сьцяг, які ўручыла галічанам, якія праславіліся пры падаўленьні вугорскай рэвалюцыі.
Падчас існаваньня Украінскай Народнай Рэспублікі яе дзяржаўны сьцяг ствараўся па геральдычных канонах, паводле якіх колер асноўнага элемэнту дзяржаўнага гербу (тут: трызубец або «Трызуб», залаты колер) разьмяшчаецца зьверху або справа, а колер шчыта (фону) (тут: сіні або блакітны) зьнізу або справа. Такім чынам, па правілах геральдыкі дзяржаўны сьцяг УНР павінен быў складацца з двух аднолькавых палос: залатога (зьверху) і блакітнага колераў. Адгэтуль пайшоў выраз «жовто-блакитний» (жоўта-блакітны). На практыцы, аднак, на сьцягу УНР зьверху заўсёды была сіняя (толькі пры П. Скарападзкам) або блакітная (пры М. Грушэўскам, У. Вінічэнка, З. Пятлюры) паласа.
Сьцягам Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі быў сьцяг сіняга і жоўтага колераў.
Дагэтуль няма адзінага трактаваньня адносна сымболікі колераў украінскага сьцягу. Самая распаўсюджаная зь іх кажа, што сучасны ўкраінскі сьцяг уяўляе сабой алегарычны малюнак пшанічнага поля пад сінім небам. Па традыцыі, пры вырабе асобнікаў Дзяржаўнага Сьцягу Ўкраіны верхнюю паласу адлюстроўваюць менавіта сьветла-сіняй.
[рэдагаваць] Украінскія землі ў складзе ВКЛ
У 1410 гадзе рускае войска прымала ўдзел у Бітве пад Грунвальдам на боку Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) супраць свайго даўняга саюзніка часоў Галіцка-Валынскага княства — Тэўтонскага Ордэну. Польскі гісторык Ян Длугош пакінуў апісаньне сьцягоў войск з рускіх земляў.
[рэдагаваць] Сьцягі казацкіх палкоў Кіеўшчыны і Чарнігаўшчыны
[рэдагаваць] Цікавыя факты
- Украіна і Босьнія і Герцагавіна — адзіныя славянскія дзяржавы, сьцягі якіх ня маюць чырвонага колеру.
- Аналягічны сьцяг ёсьць ў аўстрыйскай зямлі Ніжняя Аўстрыя.[1]
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сьцяг Украіны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Эўропы: Сьцягі | |
|---|---|
|
Аўстрыя · Альбанія · Андора · Беларусь · Бэльгія · Баўгарыя · Босьнія і Герцагавіна · Ватыкан · Вялікабрытанія · Вугоршчына · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Мальта · Малдова · Манака · Нідэрлянды · Нарвэгія · Нямеччына · Польшча · Партугалія · Расея¹ · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турэччына¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія Залежныя тэрыторыі: Аландзкія астравы · Гернсі · Гібральтар · Джэрсі · Востраў Мэн · Фарэрскія астравы · Шпіцбэрген · Ян-Майен Непрызнаныя дзяржавы (дэ-факта незалежныя): Абхазія · Косава і Метохія · Нагорны Карабах · Паўднёвая Асэтыя · Прыднястроўе ¹ У асноўным у Азіі
|
|
| Гэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |