Сьцяпан Гудзімаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяпан Мітрафанавіч Гудзімаў
Степан Митрофанович Гудимов
7 лістапада 191322 чэрвеня 1941
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі Ягаднае
Месца сьмерці Сьцяг Беларускай ССР Берасьцейская вобласьць
Прыналежнасьць 33-і зьнішчальны авіяцыйны полк
Род войскаў ваенна-паветраныя сілы
Гады службы 1934—1941
Званьне лейтэнант
Бітвы/войны Савецка-польская вайна
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені

Сьцяпа́н Мітрафа́навіч Гудзі́маў (7 лістапада 1913, Ягаднае, Расейская імпэрыя22 чэрвеня 1941, Берасьцейская вобласьць БССР) — савецкі лётчык-зьнішчальнік. У Вялікую Айчынную вайну адным зь першых зьдзейсьніў паветраны таран варожага самалёта.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 7 лістапада 1913 у вёсцы Ягаднае Расейскай імпэрыі (цяпер у Альхоўскім раёне Валгаградзкай вобласьці Расейскае Фэдэрацыі).

Скончыў 7-гадовую школу. Працаваў сьлесарам на Сталінградзкім трактарным заводзе.

Зьнішчальнік І-153 «Чайка»

З 1934 — у Чырвонай арміі, скончыў Вышэйшую школу лётчыкаў (1937). З траўня 1938 служыў у 33-ім зьнішчальным авіяцыйным палку. Прымаў удзел у вайне з Польшчай 1939 року. Пасьля гэтага полк пераведзены на аэрадром ля Пружанаў.

Чалец ВКП(б) з 1941 р.

Раніцай 22 чэрвеня 1941 аэрадром 33-га зьнішчальнага авіяцыйнага палку ў Пружанах быў падвергнуты масіраванаму налёту нямецкай авіяцыі. Лейтэнант Гудзімаў выляцеў на сваім зьнішчальніку І-153[1] (паводле іншых зьвестак на І-16[2]) у складзе эскадрыльлі на абарону налёту ў кірунку горада Кобрыня. Уступіў у бой з ворагам і зьбіў адзін бамбардоўнік. А 5:20, калі скончыліся боепрыпасы, зьдзейсьніў паветраны таран другога самалёта. Загінуў пры спробе катапультавацца (стропы парашута зачапіліся за аскепкі зьбітага самалёта).

15 лютага 1968 року С. М. Гудзімаў пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені[2].

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Пружанах імем Гудзімава названая вуліца, пастаўлены помнік у гарадзкім сквэры.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У небе над Пружанамі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 152.
  2. ^ а б К. Б. Стрельбицкий (2010) Памятник Степану Митрофановичу Гудимову в Пружанах (историческая справка) (рас.). Музей авиационной техники-Боровая. Праверана 22 студзеня 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. — 452 с.: іл. ISBN 5-85700-094-7.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]