Сэбастыян Кель
| Сэбастыян Кель | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 13 лютага 1980 Фульда, Гэсэн, ФРН |
|
| Рост | 188 | |
| Вага | 80 | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Барусія Дортмунд | |
| Нумар | 5 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| —1994 1994—1998 |
Лярбах Барусія Фульда |
|
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1998—2000 2000—2001 2001— |
Гановэр-96 Фрайбург Барусія Дортмунд |
32 (2) 40 (4) 199 (18) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2001—2006 | Нямеччына | 31 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Сэбастыян Кель (па-нямецку: Sebastian Kehl; нарадзіўся 13 лютага 1980 году, Фульда, Гэсэн, ФРН) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Барусія Дортмунд», зьяўляючыся ягоным капітанам. Раней выступаў за нацыянальную зборную Нямеччыны.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Кель перайшоў у «Барусію» па ходу сэзону 2001—2002 гадоў з клюба «Фрайбург», адхіліўшы прапанову мюнхэнскай «Баварыі». Пасьля апэрацыі на калене летам 2006 году Сэбастыян прапусціў першую палову сэзону 2006—2007 гадоў, выйшаўшы на поле толькі 4 лютага, пасьля чаго яму давялося яшчэ некалькі тыдняў залечваць неакрэплы сустаў.
У складзе нацыянальнай зборнай Нямеччыны футбаліст дэбютаваў 29 траўня 2001 году ў матчы супраць Славаччыны, які прайшоў у Брэмэне[1]. У тым матчы ён пасьля перапынку замяніў Марка Рэмэра й дапамог камандзе атрымаць перамогу зь лікам 2:0. Са сваёй нацыянальнай камандай Сэбастыян паўдзельнічаў у двух чэмпіянатах сьвету: у 2002 годзе заваяваў срэбра, а ў 2006 годзе — бронзу. На чэмпіянаце Эўропы ў Партугаліі, які прайшоў у 2004 годзе, Кель разам з таварышамі па зборнай ня здолеў пераадолець групавы этап.
Дасягненьні [рэдагаваць]
- Чэмпіён Нямеччыны (2): 2002, 2011
Асабістае жыцьцё [рэдагаваць]
Кель жыве разам са сваёй сяброўкай Тынай, якая 26 верасьня 2006 году нарадзіла яму сына Луіса, а 19 кастрычніка 2009 году яшчэ аднаго хлопчыка Лені.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Sebastian Kehl. RSSSF
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Афіцыйны сайт
- Сэбастыян Кель на transfermarkt.de
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Кан (бр) · 2 Лінке · 3 Рэмэр · 4 Баўман · 5 Рамэляў · 6 Цыге · 7 Найвіль · 8 Гаман · 9 Янкер · 10 Рыкен · 11 Клёзэ · 12 Леман (бр) · 13 Баляк · 14 Азамоа · 15 Кель · 16 Ерэміс · 17 Бодэ · 18 Бёмэ · 19 Шнайдэр · 20 Бірхаф · 21 Мэтцэльдэр · 22 Фрынгс · 23 Бут (бр) · Трэнэр Фёлер |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Кан (бр) · 2 Гінкель · 3 Фрыдрых · 4 Вёрнс · 5 Навотны · 6 Баўман · 7 Швайнштайгер · 8 Гаман · 9 Бобіч · 10 Кураньі · 11 Клёзэ · 12 Леман (бр) · 13 Баляк · 14 Брдарыч · 15 Кель · 16 Ерэміс · 17 Цыге · 18 Эрнст · 19 Шнайдэр · 20 Падольскі · 21 Лям · 22 Фрынгс · 23 Гільдэбранд (бр) · Трэнэр Фёлер |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Леман (бр) · 2 Янсэн · 3 Фрыдрых · 4 Гут · 5 Кель · 6 Навотны · 7 Швайнштайгер · 8 Фрынгс · 9 Ганке · 10 Найвіль · 11 Клёзэ · 12 Кан (бр) · 13 Баляк · 14 Азамоа · 15 Гітцльшпэргер · 16 Лям · 17 Мэртэзакер · 18 Бароўскі · 19 Шнайдэр · 20 Падольскі · 21 Мэтцэльдэр · 22 Аданкор · 23 Гільдэбранд (бр) · Трэнэр Клінсман |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |