Сэборга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сэборга
Coat of Arms, Seborga, Italy.jpg
Герб Сэборгі
Горад з: 954
Мэр: Франка Фольярымі
з 31 траўня 2001
Плошча: 4 км²
Насельніцтва: 362
Паштовы індэкс: 18012
Геаграфічныя каардынаты: 43°50′ пн. ш. 7°43′ у. д. / 43.833° пн. ш. 7.717° у. д. / 43.833; 7.717Каардынаты: 43°50′ пн. ш. 7°43′ у. д. / 43.833° пн. ш. 7.717° у. д. / 43.833; 7.717
Сэборга на мапе Італіі
Сэборга
Сэборга
Сэборга
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
Месцазнаходжаньне

Княства Сэборга (па-італьянску: Seborga) — самаабвешчаная, часткова прызнаная дзяржава. Афіцыйна зьяўляецца часткай Італіі. Незалежнасьць Сэборгі афіцыйна прызнала Сан-Марына. Сэборга нефармальна прызнаная і шэрагам эўрапейскіх дзяржаваў і нават мае прадстаўніцтва ў ЭЗ.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Антычная назва «Castrum Sepulcri» пазьней было зьменена на «Sepulcri Burgum», затым на «Serporca» і канчаткова зацьвердзілася Seborga.

Разьмяшчэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Княства разьмешчана на мяжы Італіі й Францыі.

Гісторыя Сэборгі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 954 клан Гуіда заснаваў крэпасьць і заняў вялікую тэрыторыю вакол. У 1079 Сэборга стала княствам у складзе Вялікай Рымскай імпэрыі. У 1118 прынц/абат Эдвард асьвяціў дзевяць першых тампліераў (Рыцары ордэна сьвятога Бярнарда) і Княства Сэборга стала першай і адзінай незалежнай Цыстэрцыянскай дзяржавай у гісторыі. У 1127 дзевяць тампліераў вярнуліся зь Ерусаліму ў Сэборгу. Сьвяты Бярнард чакаў іх і асьвяціў Хуго дэ Пайнса, які стаў першым Вялікім Магістрам рыцарскага ордэна Сьвятога Бярнарда.

Блытаніна ў дзяржаўнай прыналежнасьці Сэборгі пачалася 20 студзеня 1729, калі княства было прададзена Віторыё Амэдэа II Савойскаму, прынцу П’емонта і каралю Сардзініі (супраць гэтага ў той час выказаўся Ватыкан, якому прыналежыла значная частка аб’ектаў на тэрыторыі княства). Але гэтая падзея не было зарэгістравана ні ў Каралеўстве Сардзініі, ні ў Хаце Савоі. Пазьней у 1748 (дамова Aquisgrana) Княства Сэборга не было ўключана ў склад Рэспублікі Генуя; не зафіксавана на Вэнэцыянскім Кангрэсе, як частка Каралеўства Сардзінія; гэтак жа няма згадваньняў аб Княстве Сэборга ў Акце Аб’яднаньні Італіі ў 1861, пры гэтым Бэніта Мусаліні лічыў Сэборгу іншай дзяржавай. Княства Сэборга не было ўключана ў склад Рэспублікі Італія, якая сфармавалася ў 1946 годзе. У выніку юрыдычна Італія ня мае праў прэтэндаваць на тэрыторыю Сэборгі, бо Сэборга не зьяўляецца часткай Італіі паводле гэтых дакумэнтаў. Італія аспрэчвае гэта, лічачы, што фактычны доўгі праектарат Італіі над дзяржавай зьяўляецца падставай тэрытарыяльнай прыналежнасьці Сэборгі да Італіі. Канфлікт паміж Сэборгай і Італіяй зьяўляецца толькі юрыдычным, сілавых сутыкненьняў паміж бакамі не было не разу.

Валюта Сэборгі (луіджына) катыруецца на шэрагу міжнародных біржаў.

Княства Сэборга[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сталіца — Сэборга.
  • Плошча — 14 км².
  • Насельніцтва — 2000 чал.
  • Афіцыйная мова — італьянская.

Манэтны двор Княства Сэборга заснаваны 24 сьнежня 1666 абатам Эдвардам.

Манэтная сыстэма: 100 сэнтым (Centims) = 1 луіджына (Luigino).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сэборгасховішча мультымэдыйных матэрыялаў