Сэвільскі катэдральны сабор
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сэвільскі катэдральны сабор (па-гішпанску: Catedral de Sevilla) або сабор Марыя-дэ-ла-Сэдэ (Catedral de Santa María de la Sede) — сабор у горадзе Сэвільля (Андалюсія, Гішпанія), найбуйнейшы гатычны сабор у Эўропе.
Апісаньне [рэдагаваць]
Пабудаваны ў 1401—1519 гадах на месцы былой мячэта, якая засталася пасьля рэканкісты. Мае даўжыню каля 116 м і шырыню 76 м. Сабор складаецца зь пяці бакавых прыбудовак, вялікай асноўнай капэлы са скляпеньнем, які ўзвышаецца на 56 м над трансэптам (папярочным нефам).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сэвільскі катэдральны сабор — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |