Сэгед

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сэгед
Szeged
Ратуша
Ратуша
HUN Szeged COA.jpg
Герб Сэгеду
Першыя згадкі: 1183
Мэд’е: Чанград
Мэр: Ласла Ботка
Плошча: 281 км²
Насельніцтва (2005)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

162 889
604,2/км²
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Тэлефонны код: (+36)62
Паштовы індэкс: 6700
Геаграфічныя каардынаты: 46°15′18″ пн. ш. 20°8′42″ у. д. / 46.255° пн. ш. 20.145° у. д. / 46.255; 20.145Каардынаты: 46°15′18″ пн. ш. 20°8′42″ у. д. / 46.255° пн. ш. 20.145° у. д. / 46.255; 20.145
Сэгед на мапе Вугоршчыны
Сэгед
Сэгед
Сэгед
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.szeged.hu

Сэгед (па-вугорску: Szeged) — мястэчка на поўдні Вугоршчыны. Адміністрацыйны цэнтар мэд’е Чанград. Насельніцтва — 162 889 чалавек (2005), Сэгед — чацьверты па велічыні горад Вугоршчыны. Сэгед разьмешчаны на абодвух берагах ракі Цісы на поўдзень ад месца ўпадзеньня ў яе ракі Мараш (Мурэш).

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня сучаснай назвы гораду. Па адной з вэрсіяў назва паходзіць ад састарэлага вугорскага слова szeg, якое азначае «кут», то бок знаходзіцца ў месцы павароту рэчышча ракі Ціса. Па іншай вэрсіі, назва паходзіць ад слова sziget, што азначае «выспа» па-вугорскі. Некаторыя дасьледчыкі адзначаюць, што слова szeg азначае «цёмна-русы» (sötétszőkés) — адсылка на колер вады, у месцы, дзе злучаюцца рэкі Ціса і Мараш[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У рымскія часы селішча пры ўпадзеньні ракі Мараш у Цісу было перавалачнай кропкай для гандляроў сольлю й золатам. Паступова яно ператварылася ў гандлёвы цэнтар, а у XI—XV стст. горад зьяўляўся ўмацаваным пунктам Вугоршчыны. Пасьля татара-мангольскага нашэсьця (1241) кароль Бэла IV загадаў пабудаваць тут крэпасьць і надаў Сэгед правамі вольнага гораду. У XVI ст. у Сэгедзе налічвалася 7000 жыхароў: ён быў гэтак жа вялікі, як і сама сталіца Буда. У 1542—1685 гг. пад уладай турак. Заваяваўшы Сэгед (1543), яны далі яму статут адмысловага горада пад заступніцтвам султана.

Неўзабаве пасьля вызваленьня ад турак, які суправаджаўся вялікімі стратамі, Сэгед ізноў здабыў ранейшы дабрабыт. Аднак у 1710 г. стаў адным з апорных пунктаў паўстаньня Ракацы, і яго разбурылі габсбурскія войскі. Празь меней чым два дзесяцігодзьдзі (1728) Сэгед набыў скандальную вядомасьць месца масавага спаленьня ведзьмаў. Адзін паўвостраў на Цісе так і завецца: «Ведзьміна выспа», паколькі там зьдзяйсьняліся экзэкуцыі імем каталіцкай царквы.

Разбуральная паводка 1879 г.[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIX ст. Сэгед хутка ператварыўся ў адзін з самых заможных гарадоў Вугоршчыны. Але ў 1879 г. страшная паводка, разбурыўшы больш 5000 хат, пакінула без прытулку каля 90% з 70 тыс. жыхароў. Задуманае аднаўленьне па ўзоры вялікіх гарадоў атрымалася толькі дзякуючы дапамогі з-за мяжы. Менавіта таму асобныя ўчасткі Вялікага бульварнага кальца названы ў гонар эўрапейскіх сталіц, якія дапамагалі ў аднаўленьні Сэгеду: Венскі, Лёнданскі, Маскоўскі, Парыскі, Брусэльскі, Рымскі праспэкты.

Геаграфія й транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мястэчка разьмешчаны ў 160 км да паўднёвага ўсходу ад Будапэшта, у 10 км да поўдня ад мястэчка праходзіць мяжа з Сэрбіяй, а ў 20 км да паўднёвага ўсходу — з Румыніяй.

Праз Сэгед праходзіць аўтамагістраль БудапэштКечкемэт — Сэгед — Нові СадБялград (Е75). Іншыя аўтадарогі вядуць у Бэкешчабу й румынскі горад Арад (Е68). Чыгункі вядуць на Кечкемэт і Будапэшт, а таксама ў Румынію й Сэрбію. Час руху на цягніку да Будапэшта — 2 гадзіны 40 хвілін.

Гарадзкі транспарт прадстаўлены 42 аўтобуснымі лініямі, трыма трамвайнымі й чатырма тралейбуснымі.

Побач зь горадам ёсьць невялікі аэрапорт, здольны прымаць малыя самалёты.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Катэдральны сабор гораду. Вядомы таксама як Ватыўная царква ці Храм Зароку (votive — зарок). Пабудаваны на цэнтральным пляцы горада ў 1930 годзе з чырвонай цэглы ў эклектычным стылі. Ёмісьтасць каля 5 тыс. чалавек. Інтэр'ер выкананы ў раскошнай манеры, у храме змантачаны адзін з самых вялікіх у краіне арганаў.
  • Біскупскі палац.
  • Вежа св. Дземэтры. Разьмешчана побач з саборам. Першапачаткова ўяўляла сабою званіцу старадаўняй царквы (XIII ст.), разбуранай паводкай. У канцы XIX ст. перабудаваная й умацаваная.
  • Сэрбская праваслаўная царква. Пабудавана сэрбскай абшчынай горада ў 1778 годзе. Пасьля паводкі адноўлена. Галоўная выбітнасьць царквы — разьбяны драўляны іканастас у стылі ракако.
  • Францысканская царква. Знаходзіцца ў квартале Альшавараш. Пабудавана ў XV ст. пры францысканскім манастыры ў гатычным стылі. Адно зь нешматлікіх будынкаў гораду, якія перажылі паводку.
  • Будынак ратушы. Стаіць на пляцы Сэчані. Пабудаваны ў 1883 годзе ў стылі мадэрн. Перад уваходам — два фантаны, сымбалізуючыя стваральную і разбуральную моц Цісы.
  • Будынак Нацыянальнага тэатра. Разьмешчаны непадалёк ад пляца Сэчані. Пабудаваны ў 1883 годзе.
  • Унівэрсытэт.
  • Сынагога. Пабудавана ў стылі арнуво ў 1903 годзе. Падобна Эдзену Лехнэру ў Будапэшце, дойлід Ліпот Баўмхорн ужыў тут элемэнты розных стылявых накірункаў. У першую чаргу гэта маўрытанскія матывы, але да іх дададзены запазычаньні зь раманскага стылю, готыкі і барока. Яшчэ больш майстэрска выкананым паўстае ўнутраны выгляд сынагогі, падлічанай на 1340 вернікаў. Велізарны, багата дэкарыраваны шкляны купал малюе небасхіл.
  • Палац Рэёк. (Palais Reök) Гэта шэдэўр у стылі мадэрн быў пабудаваны ў 1907 г. сэгедскім дойлідам Эдзе Мадзьярам па замове інжынэра Івана Рэёка. Будынак відавочна нагадвае творы Антоніё Ґаўдзі: велізарны дом-торт, паліты каляровай глазурай.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэгедзкі ўнівэрсытэт
Цэнтральная плошча

У Сэгедзе зьмяшчаюцца 62 дзіцячыя сады, 32 пачатковыя школы, 18 сярэдніх школаў і ўнівэрсытэт, заснаваны шляхам аб’яднаньня мінулых установаў вышэйшай адукацыі. Дзьве самыя выбітныя школы (Ságvári Endre Gyakorló Gimnázium і Radnóti Miklós Kísérleti Gimnázium) знаходзяцца ў шэрагу пятнаццаці лепшых школаў Вугоршчыны. Сэгед зьяўляецца цэнтрам вышэйшай адукацыі ў паўднёвай Вугоршчыне. У горадзе навучаюцца тысячы студэнтаў, большая частка якіх зьяўляецца замежнікамі са шматлікіх краінаў сьвету. Цэнтар біялягічных дасьледаваньняў Вугорскай акадэміі навук, які быў пабудаваны пры матэрыяльнай падтрымцы ЮНЭСКО, зьяўляецца значнай крыніцай пэрспэктыўных дасьледаваньняў. Навукоўцы з гэтай лябараторыі былі першымі, хто вынайшаў штучны насьледаваны матэрыял ў 2000 годзе. Будынак цэнтру служыў месцам для правядзеньня шматлікіх навуковых канфэрэнцыяў і пагэтуль працягвае даваць значны ўклад у сусьветную навуку. Сэгедзкі ўнівэрсытэт быў абраны найлепшым ўнівэрсытэтам краіны на галасаваньні Academic Ranking of World Universities — 2005[2] і адным з 100 найлепшых унівэрсытэтаў Эўропы

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • у 1937 г. вугорскі біяхімік Эльбэрт Сэнт-Дзердзі (1893—1986) атрымаў Нобэлеўскую прэмію па фізіялёгіі й мэдыцыне за дасьледаваньне працэсаў біялягічнага акісьленьня і вылучэньня ў крышталічным выглядзе вітаміну С. Цікава, што крышталічны вітамін С навуковец атрымаў ва ўнівэрсытэцкай лябараторыі Сэгеду з чырвонага перцу, які здаўна й у велізарнай колькасьці гадуецца непадалёк ад гэтага хвалебнага горада.
  • Сэгед славіцца сваёй «фірмовай» каўбасой — Pick-szalámi. Менавіта тут 200 гадоў таму мясцовыя кулінары прыдумалі адмысловую вэнджаную каўбасу з даданьнем папрыкі і чорнага перцу. Каб пахваліцца майстэрствам, лепшыя кулінары гораду кожную восень удзельнічаюць у так званым «каўбасным» фэсьце: выстаўляюць лепшыя ўзоры й дэманструюць простае абсталяваньне, на якім знакамітую каўбасу вырабляюць.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]