Сэдна
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сэ́дна (Sedna, 2003 VB12) — транснэптунавы аб'ект, названы па імені эскімоскай багіні марскіх зьвяроў Сэдны.
Быў адкрыты 14 лістапада 2003 году амэрыканскімі назіральнікамі Браўнам, Трухільё й Рабіновічам.
Зьмест |
[рэдагаваць] Характарыстыкі арбіты
Паводле зьвестак, атрыманых у сакавіку 2004 году, Сэдна знаходзіцца на адлегласьці 89,5 а. а. ад Сонца, г. зн. яна ў два разы далей, чым Плютон. Вялікая паўвось арбіты Сэдны складае a = 509,1 а. а., а сама арбіта вельмі выцягнутая, яе эксцэнтрысытэт e = 0,8506. Пэрыгелій арбіты складае, адпаведна, 76,1 а. а., Сэдна мінуе яго ў 2076 г., а афэлій складае 942 а. а. Абарот вакол Сонца Сэдна робіць прыкладна за 11 487 гадоў. Нахіл арбіты складае 11,932°.
[рэдагаваць] Фізычныя характарыстыкі
Назіраньні абсэрваторыі ў Чылі сьведчаць, што Сэдна зьяўляецца адным з самых чырвоных аб'ектаў у Сонечнай сыстэме, амаль такім жа чырвоным, як і Марс. Яе альбеда большае за 0,2.
Дыямэтар ацэньваецца ў межах ад 1180 да 1800 км, што складае прыкладна тры чвэрці ад памеру Плютона. Такія памеры не дазваляюць адназначна аддаць Сэдне першынство па велічыні сярод аб'ектаў поясу Койпэра. Самым блізкім да яе паводле памеру зьяўляецца Аркус (2004 DW).
У красавіку 2004 было ўсталявана, што Сэдна ня мае спадарожнікаў.
[рэдагаваць] Клясыфікацыя
Першаадкрывальнікі Сэдны сьцьвярджаюць, што яна зьяўляецца першым аб'ектам аблокі Аорта, які назіраўся. Паколькі яе афэлій істотна далей, чым у вядомых аб'ектаў поясу Койпэра.
Іншыя дасьледнікі прылічаюць яе да поясу Койпэра і лічаць, што яго вонкавая мяжа шырэй, чым меркавалася.
Першаадкрывальнік Сэдны Майкл Браўн прыводзіць тры вэрсіі таго, як Сэдна магла апынуцца на сваёй арбіце: гравітацыйны ўплыў неадкрытай транснэптунавай плянэты, аднакратнае прыбліжэньне зоркі на адлегласьць парадку 500 а. а. ад Сонца альбо фармаваньне Сонечнай сыстэмы ў зорнай навале. Апошнюю вэрсію навуковец лічыць найболей верагоднай. Праўда, пакуль ня будуць адкрытыя іншыя аб'екты з падобнымі арбітамі, ні адну з гіпотэз пацьвердзіць немагчыма.
Адкрыцьцё Сэдны ажывіла дыскусію аб тым, якія аб'екты Сонечнай сыстэмы можна лічыць плянэтамі. Вядомы фантаст і папулярызатар навукі Айзэк Азімаў прапанаваў тэрмін «мезаплянэты» для аб'ектаў меншых за Мэркурый, але большых за Цэрэру.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сэдна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- СЭДНА - першая плянэта з унутранай часткі воблака Аорта? - скарочаны пераклад на расейскую мову артыкула пра адкрыцьцё Сэдны
- Падзел сайта NASA, прысвечаны Сэдне
- Прэс-рэліз NASA аб адкрыцьці Сэдны
- Хатняя старонка адкрывальніка Сэдны Браўна
- Аб Сэдне падрабязней (па-расейску)
| п • а • р Сонечная сыстэма | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
|
|
||||||
| Сонца • Геліясфэра Геліяабалонка Геліяпаўза Hydrogen wall |
Плянэты ☾ = спадарожнік(-і) ∅ = кольца (-ы) |
Мэркурый | Вэнэра | Зямля ☾ | Марс ☾ | |
| Юпітэр ☾ ∅ | Сатурн ☾ ∅ | Уран ☾ ∅ | Нэптун ☾ ∅ | |||
| Карлікавыя плянэты | Цэрэра | Плютон ☾ | Эрыс ☾ | |||
| Малыя целы Сонечнай сыстэмы |
Астэроіды (малыя плянэты) |
Групы й сямействы: Вулканоіды • Калязямныя астэроіды • Галоўны пояс астэроідаў Траянскія астэроіды • Кентаўры • Нэптунскія траянцы • Спадарожнікі астэроідаў • Мэтэароіды |
||||
| Глядзіце таксама сьпіс астэроідаў, а таксама значэньні імёнаў астэроідаў. | ||||||
| Транс- нэптунавыя аб'екты |
Пояс Койпэра — Плютына: Аркус • Іксіён — Кьюбівана: 2002 UX25 • Варуна • 1992 QB1 • 2002 TX300 • 2003 EL61 • Квавар • 2005 FY9 • 2002 AW197 |
|||||
| Расьсеяная кружэлка: 2002 TC302 • 2004 XR190 • Сэдна | ||||||
| Камэты | Сьпісы пэрыядычных і непэрыядычных камэт • Дамоклоіды • Воблака Аорта | |||||
| Глядзіце таксама астранамічныя аб'екты, сьпіс аб'ектаў сонечнай сыстэмы і Партал:Астраномія | ||||||
