Сэкс
Сэкс (па-лацінску: sexus — пол) — дзейнасьць чалавека з мэтай атрымаць сукупнасьць псыхічных і фізыялягічных рэакцый, перажываньняў і ўчынкаў, зьвязаных з выяўленьнем і задавальненьнем палавой цягі або жаданьня працягнуць род. Упершыню значэньне слова «сэкс» у сэнсе каітус зарэгістравана ў 1929 годзе.
Сэкс можа быць сродкам:
- размнажэньня,
- выяўленьня каханьня,
- зносінаў, усталяваньня інтымнай блізкасьці паміж партнэрамі,
- атрыманьня задавальненьня — гл. Аргазм,
- паляпшэньня фізычнага і эмацыйнага стану,
- рэлігійнай або містычнай практыкі,
- атрыманьня прыбытку — гл. Прастытуцыя.
У шэрагу выпадкаў сэкс можа быць змушаным — гл. згвалтаваньне, а таксама зьяўляцца спосабам перадачы вэнэрычных хваробаў.
У любым грамадзтве сэкс і выяўленьні сэксуальных паводзінаў людзей зьяўляецца прадметам сацыяльных, ідэалягічных і крымінальных абмежаваньняў. Як правіла, чым аўтарытарней грамадзтва, тым гэтыя абмежаваньні мацней. Напрыклад, у СССР і фашысцкай Нямеччыне мужчынскі гомасэксуалізм быў крымінальным злачынствам. Таксама, у шматлікіх краінах (як ісламскіх, так і хрысьціянскіх) шлюбная нявернасьць таксама прызнаецца злачынствам, за якое можа быць прызначаная альбо матэрыяльная, альбо крымінальная адказнасьць, аж да сьмяротнага пакараньня сьмерцю.
Тэхніка сэксу [рэдагаваць]
Упершыню падрабязнае апісаньне як сэксуальных пазыцый, так і мастацтва каханьня зьявілася, відаць, у Індыі — знакамітая «Кама Сутра» і некалькі менш вядомая «Ананга Рангу». У XX ст. выйшаў цэлы шэраг папулярных кніг, прысьвечаных тэхніцы сэксу.
Як сьведчыць беларускі фальклор, найбольш распаўсюджанай тут была клясічная эўрапейская пазыцыя «мужчына зьверху»:
Не лажыся, Марка, бокам - Гэта табе не нарокам. Да лажыся правусенька: Будзе табе да мілюсенька.
Даволі часта ў фальклоры сустракаецца ўказаньне і на пазыцыю «мужчына ззаду»:
Як у полі, ў полі Пасець дзеўка коні. Прыйшоў да яе Якаў - Ставіў дзеўку ракам;
а таксама «вершніца» ці «жанчына зьверху»:
Сядзіць свацьця на елі, Распусьціўшы калені.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сэкс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||||||||
| Гэта — накід артыкула пра сэкс. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |