Сэкунда (адзінка вымярэньня часу)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сэку́нда (па-лацінску: secunda — другая; ад выразу pars minuta secunda — другая малая частка (гадзіны) — у адрозьненьне ад хвіліны, якая зьяўляецца pars minuta prima — першай малой часткай) — адзінка вымярэньня часу, якая складае 1/60 частку хвіліны і 1/3600 частку гадзіны.
На пабытовым узроўні сэкунда ўспрымаецца як вытворная адзінка вымярэньня і, як правіла, зьяўляецца найдрабнейшым адрэзкам часу, які можа вымерыць гадзіньнік.
У сыстэме СІ сэкунда, наадварот, зьяўляецца асноўнай адзінкай вымярэньня часу, і вызначаецца як адрэзак часу, які складаецца з 9 192 631 770 пэрыядаў выпраменьваньня, якое адпавядае пераходу між дзьвюма звыштонкімі ўзроўнямі асноўнага стану атамаў цэзію-133 пры адсутнасьці ўзбурэньня з боку зьнешніх палёў.
| Адзінкі СІ |
|---|
| Асноўныя: мэтар | кіляграм | сэкунда | ампэр | кэльвін | кандэла | моль |
| Вытворныя: радыян | стэрадыян | гэрц | градус Цэльсія | катал | ньютан | джоўль | ват | паскаль | кулон | вольт | ом | сымэнс | фарад | вэбэр | тэсла | гэнры | люмэн | люкс | бэкэрэль | грэй | зывэрт |

