Сэльта Віга
| Поўная назва | Real Club Celta de Vigo, S.A.D. | ||
|---|---|---|---|
| Заснаваны | 23 жніўня 1923 | ||
| Горад | Віга, Гішпанія | ||
| Стадыён | Баляідас Умяшчальнасьць: 32 500 |
||
| Прэзыдэнт | Карляс Маўрыньнё | ||
| Галоўны трэнэр | Пака Эрэра | ||
| Чэмпіянат | Ля Ліга | ||
| · 2011—12 | Сэгунда, |
||
|
|||
Сэльта (па-гішпанску: Real Club Celta de Vigo) — гішпанскі прафэсійны футбольны клюб, які базуецца ў горадзе Віга ў Галісіі, у цяперашні час гуляе ў вышэйшым айчынным дывізіёне Ля Лізе. Клюб быў заснаваны 28 сакавіка 1923 года ў выніку аб’яднаньня клюбаў «Рэал Віга Спортынг» і «Рэал Фартуна». Традыцыйная форма клюба складаецца з блакітных футболкаў і белых трусах. Хатнія сустрэчы клюба праводзіць на стадыёне «Баляідас», які здольны зьмесьціць 32 500 гледачоў[1].
«Сэльта» гуляла на працягу многіх гадоў у гішпанскім першым дывізіёне, але ніколі не была чэмпіёнам лігі або ўладальнікам кубкаў, нягледзячы на тое, некалькі разоў была блізкая да гэтага. Іхным лепшым сэзонам быў сэзон 1970—1971 гадоў, калі яны не былі зьбітыя дома ніводнага разу й былі вядомыя як «Гіганты-забойцы». Яны скончылі сэзон на шостым месцы, з аднолькай колькасьцю балаў што й «Атлетык» Більбао. Гэта азначала, што каманда выйшла ў Кубак УЭФА на наступны сэзон. На іхны жаль, яны былі выбітыя «Абэрдынам» у першым раўндзе.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Заснаваньне [рэдагаваць]
Сэльта быў сфармавана ў выніку амбіцыяў камандаў Віга да дасягненьня нацыянальнага узроўня, бо на іхную думку перавага басконскіх клюбаў у Гішпаніі была занадтай. Ідэя заключалася ў тым, каб аб’яднаць абодва клюбы, каб стварыць больш моцную каманду на нацыянальным узроўні. Сьцяганосцам гэтага руху быў Мануэль дэ Кастра, спартовы аглядальнік для часопісу Фаро дэ Віга, які з 1915 году пачаў пісаць у сваіх артыкулах аб неабходнасьці унітарыянскага руху. Лёзунгам ягонага руху быў «Усё ў і для Віга» (гішп. Todo por y para Vigo), які ў рэшце рэшт знайшоў падтрымку сярод кіраўнікоў вігаўскіх клюбаў. Рашэньне аб аб’яднаньні было падтрымана аднагалосна, калі дэ Кастра прадставіў рух на сходзе Каралеўскай гішпанскай фэдэрацыі футболу ў Мадрыдзе, 22 чэрвеня 1923 года.
ЭўраСэльта [рэдагаваць]
Канец 1990-х гадоў адзначыўся лепшымі вынікімі ў гісторыі «Сэльты», у якім яны здолелі кансалідаваць сябе ў якасьці топ-шэсьць Лігі. З 1998 па 2003 гады клюб не апускаўся ў выніковай табліцы ніжэй за шостае месца. Яны атрымалі назву «EuroCelta» у гішпанскай прэсе, бо гэткімі вынікамі забясьпечвалі для сябе сталае месца ў эўракубках. Найбольш важнымі гульцамі на працягу гэтага пэрыяду былі гульцы Аляксандар Маставы, Валер Карпін і Хаім Рэвіва.
Супрацьстаяньне [рэдагаваць]
Галоўны супернік «Сэльты» ёсьць іхныя паўночныя суседзі з «Дэпартыва». Матчы паміж гэтымі двума камандамі называюць Галісійскім дэрбі.
Склад [рэдагаваць]
Па стане на 31 сакавіка 2013 года
|
|
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Прафайл стадыёну на Fussballtempel.net.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сэльта Віга — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (гішп.)
- Клюбны прафайл на futbolme.com (гішп.)
- Клюбны тэлеканал на YouTube
- Estadios de Espana (анг.)
|
|||||