Сэмюэл Бэкет
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сэ́мюэл Бэ́рклі Бэ́кет (па-ангельску: Samuel Barclay Beckett) (13 красавіка 1906 — 22 сьнежня 1989) — ірляндзкі драматург, празаік і паэт, прадстаўнік тэатру абсурду.
Зьмест |
[рэдагаваць] Жыцьцяпіс
[рэдагаваць] Дзяцінства і адукацыя
Бэкетава сям’я (раней Becquet) быццам бы выводзілася з роду Гугенотаў і перабралася ў Ірляндыю з Францыі пасьля адхіленьня Нантскага Эдыкту ў 1685, хаця гэтая тэорыя здаецца непраўдападобнай[1]. Бэкеты былі вернікамі Ірляндзкага Касьцёла. Сямейны дом, Кулдрынэг у Дубліну ў раёне Фоксрок, быў вялікай сядзібай з садам і тэністым кортам, пабудаванай у 1903 годзе Бэкетавым бацькам Ўільямам. Сядзіба і сад, разам з навакольнымі краявідамі, дзе Сэмюэл Бэкет часта шпацыраваў са сваім бацькам, недалёкі Леапардстаўн Рэйскоўрс, чыгуначны вакзал у Фоксрок і вуліца Харкоўрт, апошняя станцыя гарадзкой лініі, — усе гэтыя месцы выступаюць у яго раньняй прозе і дзеятворах.
Пяцігадовым хлопчыкам, Бэкет хадзіў у мясцовую музычную школку, дзе ўпершыню пачаў вывучаць музыку, а пасьля перайшоў у Эрльсфард Хаўс Скул, якая месьцілася ў цэнтры гораду, непадалёк ад вуліцы Харткоўрт. У 1919 годзе Бэкет пайшоў у Партора Роял Скул у Эніскілэне, Каўнты Фэрмэнэг — школа, у якой вучыўся таксама Оскар Ўайлд. Будучы прыроджаным атлетам, Бэкет выдатна гуляў у крыкет у ролі леваручнага бітнага і леваручнага сярэднехуткага кідалы. Пазьней ён гуляў за Дублінскі ўнівэрсытэт і згуляў дзьве першалігавыя гульні супраць Нортхэмптоншайр. У выніку Бэкет стаўся адзіным ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі, якому быў прысьвечаны артыкул у Ўіздэн Крыкетэрс Альманак — бібліі крыкету.
[рэдагаваць] Творчасьць
[рэдагаваць] Пачатак творчасьці
З 1923 да 1927 году Бэкет вывучаў францускую, італьянскую і ангельскую мовы ў Трыніты коледж у Дубліне. Адным зь ягоных настаўнікаў у Трыніты коледж быў вядомы Бэркелаўскі навуковец, доктар А. А. Люс. Бэкет атрымаў тытул Бакаляўра мастацтва, і пасьля кароткай настаўніцкай практыкі ў Кэмпбэл коледж у Бэлфасьце заняў пасаду lecteur d'anglais у Ecole Normale Supérieure ў Парыжы. Працуючы там, Бэкет пазнаёміўся са славутым ірляндзкім пісьменьнікам Джэймсам Джойсам, а таксама з паэтам Томасам Макгрыві, які таксама працаваў у Парыжы і які стаўся блізкім сябрам Бэкета. Гэтае знаёмства ў хуткім часе значна паўплывала на маладога чалавека і Бэкет пачаў розным чынам дапамагаць Джойсу, асабліва ў дасьледваньнях, якія пазьней выліліся ў кніжку Фыныганс Ўэйк.
У 1929 годзе Бэкет апублікаваў сваю першую працу, крытычнае эсэ пад назвай Дантэ...Бруна. Віка..Джойс. Эсэ бараніла працы і мэтады Джойса, пераважна перад закідамі аб беспадстаўнай незразумеласьці і цьмянасьці. Блізкае сяброўства з Джойсам і ягонай сям'ёй, аднак, ахаладзілася пасьля таго, як Бэкет адкінуў залёты джойсавай дачкі Люцыі. Якраз у гэты час у Джолас Пэрыёдыкал Транзышн было апублікаванае ягонае першае апавяданьне «Дапушчэньне». Праз год Бэкет атрымаў невялічкую літаратурную ўзнагароду за верш «Курваскоп», пасьпешліва напісаны пад уплывам жыцьцяпісу Рэнэ Дэкарта.
У 1930 годзе Бэкет вяртнуўся ў Трыніты коледж у якасьці настаўніка, аднак неўзабаве гэтая праца яго вельмі расчаравала.
Бэкетавы п’есы голыя, вельмі мінімалістычныя, і глыбока пэсымістычныя ў сваім стаўленьні да людзкай натуры і чалавечай формы, хоць пэсымізм злагоджаны ў Бэкета чорным гумарам. Ягоныя позьнія творы паглыбляюць тыя тэмы ў яшчэ больш прыхаваным і лёгкім стылі. У 1969 Бэкет стаўся ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.
[рэдагаваць] II Сусьветная вайна
Бэкет далучыўся да Францускага Апору пасьля нямецкай акупацыі ў 1940 годзе, працуючы дастаўцам, і некалькі разоў, на працягу двух гадоў, быў ледзь ня зхоплены Гэстапам.
У жніўні 1942, ягоная частка здрадзіла і ён пешкі ўцякаў на поўдзень, каб схавацца ў малой вёсцы Русіён, у Ваклюз, мясцоваць у францускіх Альпах, што пасьля знайшло свой адбітак у дзеятворы «Ў чаканьні Гадо». Тут ён працягваў садзейнічаць супраціву, перахоўваючы зброю ў агародзе за домам. Бегам двох гадоў Бэкет заставаўся ў Русіён, ён дапамагаў у Маквіскім сабатажы нямецкага войска ў Ваклюзкіх гарах. Бэкет аднак рэдка ўзгадваў пра свой удзел у гэтай вайне.
За ягоныя заслугі ў змаганьні зь нямецкай акупацыяй, францускі ўрад, прызнаў Бэкету Croix de guerre і Médaille de la Résistance. Але да самай сьмерці, Бэкет будзе сьціпла называць свой удзел у францускім апоры «хлапечым скаўтствам».
[рэдагаваць] Спадчына
Сярод ангельскамоўных мадэрністаў, творы Бэкета становяць няспынную атаку на традыцыю рэалізму. Ён, як ніхто іншы, адчыніў новыя магчымасьці драматургіі і фікцыі, якія былі пазбаўленыя канвенцыйнага сюжэту, еднасьці месца і часу, каб засяродзіцца на вагомых элементах чалавечага стану.
[рэдагаваць] Творы
Бэкетава пісьменьніцкая кар’ера можа быць умоўна падзеленая на тры адрэзкі: раньняя творчасьць — аж да заканчэньня II Сусьветнай вайны ў 1945; прамежная творчасьць — ад 1945 да пачатку 1960-х, падчас якога ён напісаў свае самыя вядомыя творы; позьняя творчасьць, ад пачатку 1960-х да сьмерці ў 1989, пэрыяд у якім ягоныя працы станавіліся ўсё карацейшымі, а ягоны стыль усё больш мінімалістычным.
- Курваскоп (1930)
- Проўст (1931)
- Мэрфі (1938)
- Ват (1953)
- Малёй (1951)
- Малёй памірае (1951)
- Бязымённыя (1953)
- У чаканьні Гадо (1954)
- Канчатак (1957)
- Апошняя стужка (1959)
- Шчасьлівыя дні (1961)
- Камэдыя (1964)
- Удыханьне і выдыханьне (1970)
- Не я (1973)
- Крокі (1976)
[рэдагаваць] Творы Бэкета ў Беларусі
На беларускую мову перакладзеныя некаторыя вершы, а таксама у 2005 годзе, у выдавецтве «Логвінаў», у Менску, накладам 200 асобнікаў быў выдадзены галоўны дзеятвор Бэкета — «У чаканьні Гадо». Пераклад з ангельскае мовы зроблены Віталём Воранавым, рэдактарам выступіў паэт Андрэй Хадановіч.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Кронін, 3–4
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сэмюэл Бэкет — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- http://www.voranau.com/files/translation/waitingforgodot.pdf «У чаканьні Гадо»
- http://www.voranau.com/files/translation/beckett.pdf «Дзея бяз словаў», «Дзея бяз словаў II», «Удыханьне і выдыханьне»