Сэм’юэл Ўорд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сэм’юэл Ўорд
Samuel Ward
SamuelWardByJosephWrightOfDerby.jpg
Сэм'юэл Ўорд, партрэт работы Джозэфа Райта
Дата нараджэньня 1732
Месца нараджэньня Дэрбі
Грамадзянства Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Дата сьмерці 1820

Сэм’юэл Ўорд (па-ангельску: Samuel Ward; 17321820) — уладальнік маёмасьці ў Дэрбі і Рычмандзе ў Ангельшчыне. Яшчэ хлопчыкам, Сэм’юэл быў дэгустатарам у Красунчыка прынца Чарлі, за што быў узнагароджаны каштоўным алмазным кальцом. Пазьней быў намаляваны Джозэфам Райтам. Партрэт і кальцо цяпер захоўваюцца ў зборах Музэю і мастацкай галерэі Дэрбі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ўорд жыў у Дэрбі. Калі 4 сьнежня 1745 году Карл Эдўард Ст’юарт заставаўся ў Эксэтэр Гаўсе ў Дэрбі, ягоная маці дазволіла Сэм'юэлу быць дэгустатарам ежы маладога прэтэндэнта. У часе свайго непрацяглага знаходжаньня, малады прэтэндэнт на ангельскі пасад вырашыў адмовіцца ад барацьбы за карону Ангельшчыны, і да таго, як пакінуць маёнтак, даў маці Сэм'юэла алмазнае кальцо ў падзяку за аказаную службу. Залатое кальцо складалася з аднаго буйнога алмаза, аточнага дзесяцьцю драбнейшым алмазамі[1]. Рашэньне на ўцёкі ў Шатляндыю азначала нежаданьне маладога прэтэндэнта атрымліваць карону Георга II. Пазьней войска Карла Ст'юарта было разьбіта ў 1746 годзе ў бітве пры Каладэне.

Па адбыцьці прынца Ўорд стаў дэрбскім бізнэсмэнам і быў намаляваны Джозэфам Райтам каля 1781 году. Падараванае кальцо засталося за ягонымі нашчадкамі, а карціна захоўваецца ў зборах Музэю і мастацкай галерэі Дэрбі[1]. Нататкі, якія дайшлі разам з карцінай апісвалі Ўорда як чалавека «з Дэрбі, але пазьней з Рычманду». Ягоная жонка была з Рычманду і ён валодаў маёмасьцю і там, і ў Дэрбі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя зьвесткі пра партрэт фігуруюць у рахунках Джозэфа Райта 1781 году, дзе той ацэньвае кошт карціны ў дванаццаць гінэяў[2]. Карціна Джозэфа Райта заставалася ў сям'і Ўордаў да сьмерці Сары Ўорд у 1947 годзе[3], пасьля чаго партрэт быў падараваны Мастацкай галерэі Дэрбі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б At Play treasure. Derby.gov.uk. Праверана 6 June 2011 г.
  2. ^ Art Treasure – Samuel Ward. Derby.gov.uk. Праверана 6 June 2011 г.
  3. ^ Benedict Nicolson Joseph Wright of Derby: painter of light, Volume 1 p.70 & 223. — 1968.