Сэм’юэл Рэйнэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сэм'юэл Рэйнэр
Партрэт Сэм'юэла Рэйнэра ў 1865 годзе
Партрэт Сэм'юэла Рэйнэра ў 1865 годзе
Нарадзіўся: 15 красавіка 1806
Памёр: 1879
Грамадзянства: Вялікабрытанія
Заняткі: скульптар, мастак
Першая выстава ў Дэрбі

Сэм'юэл Рэйнэр (па-ангельску: Samuel Rayner, 18431894) — брытанскі мастак-пэйзажыст, вядомы сваімі карцінамі з выявамі быдункаў і інтэр'ераў, уключна з манастырамі, цэрквамі і старажытнымі маёнткамі[1]. У 15 гадоў яго ўпершыню прынялі на выставу Каралеўскай акадэміі мастацтваў з карцінай манастара Мальмсбэры[2]. Яго жонка Эн, народжаная Мансэр, (зь якой ён зьбег у 1823 годзе) была гравёрам (яна была старэйшая за яго на чатыры гады і ўжо была вядомая ў якасьці мастачкі), а ўсе шэсьць дзяцей (сын і пяць дачок): Луіза, Эн («Nancy», Нэнсі), Маргарэт, Роза, Францыс і Рычард) таксама сталі прафэсійнымі мастакамі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэм'юэл нарадзіўся ў Кольнбруке ў Букінггэмшыры. Пазьней яго сям'я пераехала ў Мэрылебан у Лёндане, дзе ён, імаверна, навучаўся ў свайго дзеда. У 15 гадоў ён быў рысавальнікам у антыквара Джона Брытана (John Britton). Яго аднакурсьнікам у акадэміі быў Джордж Катэрмол (George Cattermole)[2].

У 1824 годзе Сэм'юэл і Эн пабраліся шлюбам; іхняе першае дзіця нарадзілася ў Лёндане, але неўзабаве памёрла.

Дом Рэйнэраў у Матлак Бат, дзе ў 1830-я нарадзіліся Луіза, Ўільям і Роза, быў музэем.

Замалёўка выставы ў Дэрбі аўтарства Рэйнэра, зробленая ў 1839 годзе, паказвае раньнія гады Музэя і мастацкай галерэі Дэрбі. На замалёўцы бачная адна з карцінаў Джозэфа Райта, «Рамэо і Джульета: сцэна ў грабніцы»[3].

Луіза Рэйнэр — самая вядомая дачка Сэм'юэла і Эн. Нэнсі Рэйнэр была першай зь дзяцей, прызнаная щ якасьці мастака, але яна памёрла ад сухотаў ва ўзросьце 28 гадоў.

Сэм'юэл быў абраны супрацоўнікам Таварыства мастакоў-акварэлістаў (Society of Painters in Water Colours) у 1845 годзе, але быў выключаны зь яго ў 1851 годзе пасьля фінансавага скандалу. Некаторыя зь яго работаў магчыма ўбачыць у Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Dictionary of National Biography, 1885–1900​. London: Smith, Elder & Co., Rayner, Samuel
  2. ^ а б Simon Fenwick, ‘Rayner, Samuel (1806—1879)’, Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004 accessed 15 March 2011
  3. ^ а б Allard Sarah Goodey's Derby. — Breedon Books, 2003. — P. 157. — ISBN 1-85983-379-9

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сэм’юэл Рэйнэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў