Сэна (Бэльгія)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Рака | |
| Сэна Senne, Zenne |
|
| Агульныя зьвесткі | |
| Вусьце | прыток ракі Дэйле |
| Краіны басэйну | Бэльгія |
| Даўжыня | 103 км |
Сэна (па-француску: Senne, па-нідэрляндзку: Zenne) — рака ў Бэльгіі. Даўжыня — 103 км. Упадае ў раку Дэйле нездалёк ад Мэхэлену.
На Сэне стаіць бэльгійская сталіца Брусэль. У межах гораду, аднак, рака амаль нябачная: ў другой палове XIX ст. яна была, ў асноўным, перакрытая бэльгійскімі інжынэрамі на чале з Анры Мо.
[рэдагаваць] Рака ў культуры
Незважаючы на тое, што рака на тэрыторыі горада на працягу больш за стагодзьдзе застаецца нябачнай, яна зрабіла культурны ўплыў на жыцьцё гораду. Брусэльцы маюць мянушку — зынэке (па-нідэрляндзку: Zinneke), якая паходзіць ад бадзяжных сабакаў, якія ў вялікай колькасьці жылі на недобраўпарадкаваных берагах ракі. Жыхары называлі раку — Zenne ці памяншальна — Zenneke (Zinneke).
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |